Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З пошты: На вясельлі ў Асіповічах учынілі самасуд над беларускамоўнымі гасьцямі


Ілюстрацыйнае фота. "Жаніцьба Цярэшкі" ў Віцебску
Ілюстрацыйнае фота. "Жаніцьба Цярэшкі" ў Віцебску

Свабода атрымала допіс ад сьведкі «расправы» за беларускасьць. Запрошаных на вясельле гасьцей добра патузалі за тое, што тыя дазвалялі сабе размаўляць... на роднай мове.

Як напісаў наш слухач, непрыемнае здарэньне адбылося мінулай ноччу ў Асіповічах, асобныя жыхары якога, як высьветлілася, выступаюць за «рускі мір без бээнэфаўцаў».

Сьведка апавядае, што адна тамтэйшая сям’я — простыя людзі, палітыкай не займаюцца, жонка працуе ў школе, а муж у лясьніцтве — гулялі на вясельлі ў знаёмых. Падчас традыцыйнага дзяленьня караваю яны былі адзіныя, хто павіншаваў маладых па-беларуску, потым за сталом таксама гутарку падтрымлівалі на роднай мове. І вось пасьля вясельля да пары пачаліся, як кажуць, «наезды».

Спачатку на дзяўчыну накінулася цётухна нявесты, пачаўшы лупцаваць яе торбачкай па галаве, а на хлапца «насела» мужчынская палова жаніховых гасьцей са стандартным наборам «прад’яваў»: «Ты што — бэнээфавец?».

На шчасьце, вялікай бойкі ўдалося пазьбегнуць, але, як падсумоўвае сьведка здарэньня, знак роўнасьці паміж «беларускамоўным» і «ворагам народа» дае падставы да невясёлых развагаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG