Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Мерачоўшчыне прагучаць творы Тадэвуша Касьцюшкі


Тадэвуш Касьцюшка
Тадэвуш Касьцюшка

У фальварку Мерачоўшчына на Берасьцейшчыне распачынаюцца ўрачыстасьці, прымеркаваныя да гадавіны нараджэньня лідэра вызвольнага паўстаньня 1794 году, змагара за незалежнасьць Беларусі, Польшчы, Францыі і ЗША Тадэвуша Касьцюшкі.

Удзел ва ўрачыстых імпрэзах возьмуць прадстаўнікі амбасадаў ЗША, Швайцарыі, Польшчы, Украіны і Расеі, прадстаўнікі грамадзкіх арганізацыяў імя Тадэвуша Касьцюшкі з Польшчы і Беларусі. Яны наведаюць мясьціны, зьвязаныя з жыцьцём і дзейнасьцю Тадэвуша Касьцюшкі, Адама Міцкевіча, а таксама мясьціны, зьвязаныя з падзеямі нацыянальна-вызвольнага руху ў Беларусі. У прыватнасьці, адноўленую капліцу, усталяваную ў памяць паўстанцаў 1794 году каля вёскі Чыжэўшчына Жабінкаўскага раёну.

Памяць Тадэвуша Касьцюшкі ўшаноўваюць на ягонай радзіме ў фальварку Мерачоўшчына, пачынаючы ад 200-годзьдзя ўзначаленага ім паўстаньня, якое адзначалася ў 1994 годзе. Сёлета таксама спаўняецца дзесяць гадоў ад часу рэканструкцыі сядзібы Касьцюшкаў і адкрыцьця музэю ў Мерачоўшчыне. Адметнасьць сёлетніх сьвяткаваньняў — тая, што ўрачыстасьці праходзяць у год Міхала Клеафаса Агінскага. З гэтай нагоды адбудзецца канцэрт з твораў Міхала Клеафаса Агінскага і Тадэвуша Касьцюшкі — паплечнікаў у вызвольным паўстаньні.

Як зазначыў кіраўнік грамадзкага аб’яднаньня імя Тадэвуша Касьцюшкі Леанід Несьцярчук, «Тадэвуш Касьцюшка меў дачыненьне да музычнай творчасьці: напісаў некалькі палянэзаў і маршаў. Ён напісаў менш, чым Агінскі, хоць і ў Агінскага таксама твораў было ня вельмі шмат. Абодва яны пад уражаньнямі паўстаньня, пад уражаньнямі змаганьня і любові да Бацькаўшчыны стварылі нешматлікія музычныя творы, але яны сталі сапраўднымі шэдэўрамі».

У дзень нараджэньня Тадэвуша Касьцюшкі, 4 лютага, каля дому-музэю Тадэвуша Касьцюшкі адбудуцца галоўныя ўрачыстасьці: ускладаньне кветак, прамовы высокіх гасьцей, сьвяточны канцэрт.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG