Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Крадзенае багацьце


Расейская мова – гэта наша багацьце, – прагучала ў 7-гадзінавай гутарцы. Трэба разумець, што багацьце ўключае расейскую мову з дыялектамі і літаратуру з лексыкаграфічнымі напрацоўкамі. На якой падставе ўсё гэтае багацьце – наша? Ці мы, беларусы, нейкім бокам спрычыніліся да яго стварэньня? Абсалютна ніякім. Можа быць, нешта пагражае «языку» і мы можам неяк выратаваць зь бяды? Ды не пагражае і ня можам. Больш за тое, калі нас, беларусаў, раптам ня стане на зямлі – усіх, як нацыі – гэта ніякім чынам не адаб’ецца на расейскай мове. Чаго ня скажаш пра беларускую. Кожны народ законна адказны за сваё, а за чужое – толькі як за крадзенае.

***

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org. Аўтарства чытацкіх допісаў пазначым, ганарараў плаціць ня будзем.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG