Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міхалок выступіць у прыфрантавым Марыюпалі


Сяргей Міхалок
Сяргей Міхалок

Гурт Сяргея Міхалка «Brutto» пачынае вялікі гастрольны тур па гарадах Украіны, у тым ліку паблізу ад зоны баявых дзеяньняў.

У лютым — сакавіку гурт «Вrutto» правядзе вялікі канцэртны тур па 23-х гарадах Украіны. Гэта Радыё Свабода пацьвердзілі ўкраінскія арганізатары канцэртаў гурту.

Першы канцэрт адбудзецца 10 лютага ў Роўне, затым у гастрольным графіку «Вrutto» — Луцк, Львоў, Цярнопаль, Віньніца, Хмяльніцкі, Чарнаўцы, Адэса, Нікалаеў.

4 сакавіка гурт выступіць у прыфрантавым Марыюпалі, 18 сакавіка — у памежным Чарнігаве. Канцэрты адбудуцца таксама ў Хэрсоне, Бярдзянску, Запарожжы, Днепрапятроўску, Крывым Розе, Кіраваградзе, Краменчугу, Чаркасах, Палтаве, Харкаве, Сумах, Чарнігаве, Жытоміры.

15 жніўня гурт возьме ўдзел у музычным фэстывалі «Zaxidfest» у Чароўнай Даліне пад Львовам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG