Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На тэрыторыі Белага дому ўпаў «беспілётнік»


У 2014 годзе 193 разы побач з амэрыканскімі аэрапортамі і самалётамі былі заўважаныя беспілётныя апараты.
У 2014 годзе 193 разы побач з амэрыканскімі аэрапортамі і самалётамі былі заўважаныя беспілётныя апараты.

У Вашынгтоне дзяжурны афіцэр Сакрэтнай службы ЗША ў панядзелак у 3 раніцы заўважыў, як на тэрыторыю Белага дому ўляцеў невялікі беспілётны лятальны апарат.

Як заявіў Браян Ліры — прэс-сакратар Сакрэтнай службы, якая займаецца аховай дзяржаўных устаноў — чатырохвугольны «беспілётнік» меў у даўжыню прыблізна 60 сантымэтраў і ляцеў на невялікай вышыні, затым ён упаў на зямлю і разьбіўся. Гэта адбылося ў паўднёва-усходняй частцы комплексу амэрыканскай адміністрацыі.

Паводле інфармацыі Ліры, Белы дом быў адразу ж заблякаваны.

Адкуль узяўся «беспілётнік», невядома. Вядзецца расьсьледаваньне.

Прэзіыдэнт ЗША Барак Абама з жонкай Мішэль у момант інцыдэнту знаходзіліся зь візытам у Дэлі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG