Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскія памежнікі фіксуюць паблізу мяжы прысутнасьць вайсковай авіяцыі Расеі


У Дзяржаўнай памежнай службе Ўкраіны заяўляюць аб фактах вядзеньня актыўнай паветранай выведкі расейскімі бесьпілётнікамі і прысутнасьць вайсковай авіяцыі Ўзброеных сіл Расеі паблізу дзяржаўнай мяжы Ўкраіны.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні прэс-цэнтру памежнікаў.

Адзначана, што ў 15:45 памежнікі на кірунку населеных пунктаў «Маноцкі (Расея) — Камышнае (Украіна)», што ў Луганскай вобласьці, зафіксавалі палёт бесьпілётніка, які на вышыні каля аднаго кілямэтра ўчыніў залёт на тэрыторыю Ўкраіны і пасьля вярнуўся назад«.

«Таксама падчас нясеньня службы памежнікамі паблізу населенага пункту Юганаўка Луганскай вобласьці быў зафіксаваны палёт 3 рэактыўных самалётаў Узброеных сілаў РФ, якія выконвалі палёт паблізу дзяржаўнай мяжы безь яе перасячэньня», — паведамляюць у Дзяржаўнай памежнай службе.

Паводле дадзеных прэсавай службы ведамства, за апошнія суткі было зафіксавана восем абстрэлаў падразьдзяленьняў Дзяржаўнай памежнай службы Ўкраіны і месцаў нясеньня службы з сыстэм рэактыўнага залпавага агню «Град».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG