Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея заблякавала заяву Рады бясьпекі ААН наконт Марыюпалю


Заява Рады Бясьпекі ААН асуджала ракетныя абстрэлы Марыюпалю, а таксама заклікала выконваць пагадненьне аб спыненьні вагню, прынятае ў верасьні, а таксама правесьці расьсьледаванне ракетнага абстрэлу, у выніку якога загінулі 30 чалавек, — паведамляе Бі-Бі-Сі.

Паводле дадзеных АБСЭ, ракетны абстрэл ішоў з пазыцыяў, занятых узброенымі сэпаратыстамі ў Данецкай вобласьці.

«Аналіз варонак паказаў, што ракеты „Град“ прыляцелі з паўночна-ўсходняга напрамку, з боку вёскі Акцябр (19 кілямэтраў на паўночны ўсход ад [абстралянай] Алімпійскай вуліцы), а ракеты „Ураган“ — з усходняга кірунку, з боку вёскі Заічанка (15 кілямэтраў на ўсход ад Алімпійскай вуліцы). Абодва населеныя пункты кантралююцца Данецкай народнай рэспублікай», — сказана ў заяве АБСЭ.

ЗША і ЭЗ асудзілі, як было сказана, нанясеньне ўдараў без канкрэтных мэтаў, а таксама заклікалі Расею спыніць аказаньне падтрымкі сэпаратыстам.

У заяве, тэкст якой не дазволіла прыняць Расея, асуджаліся «нядаўнія правакацыйныя выказваньні сэпаратыстаў» у сувязі з абстрэлам Марыюпалю.

Агенцтва Reuters удакладняе са спасылкай на копію чарнавіка дакумэнта, што гаворка ішла аб заяве кіраўніка самаабвешчанай ДНР Аляксандра Захарчанкі, у якім той абвясьціў наступ на Марыюпаль.

Місія Расеі ў ААН заявіла, што дакумэнт быў заблякаваны расейскімі дыпляматамі, бо ў ім асуджаліся толькі сілы сэпаратыстаў, і ня быў згаданы ўрад Украіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG