Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 26 студзеня: дзень памяці Алеся Адамовіча і Ўладзімера Мулявіна


Крыж. Вёска Вардамічы, Менская вобласьць, Вілейскі раён. Аўтар Валеры Кандрацьеў.
Крыж. Вёска Вардамічы, Менская вобласьць, Вілейскі раён. Аўтар Валеры Кандрацьеў.

Бліц-агляд падзеяў і датаў гэтага дня.

Новае фота кожны дзень, увесь год. Прысылайце сюды свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015. Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 9 на 16. Усе аўтары фота, апублікаваных на сайце Свабоды, атрымаюць прызы. Тры найбольш папулярныя здымкі месяца будуць адзначаныя асобна.

Афіша:

Менск — цырымонія памяці габрэяў, загіблых у часы Другой усясьветнай вайны. Вуліцы Шорная, 20. Пачатак а 19-ай.

Менск — лекцыя Альгерда Бахарэвіча «Як быць свабодным у несвабоднай краіне». Кнігарня «ЛогвінаЎ», пачатак а 19-ай.

У гісторыі:

1564 — войскі гетманаў Мікалая Радзівіла і Рыгора Хадкевіча разьбілі маскоўскія войскі на Чашніцкіх палёх каля мястэчка Вула.

1586 — Нясьвіж атрымаў магдэбурскае права.

1913 — выйшаў першы нумар штотыднёвай каталіцкай газэты «Bіełarus» (выходзіла да жніўня 1915). Першым рэдактарам быў Адам Бычкоўскі.

1990 — Вярхоўны Савет БССР прыняў закон аб мовах, абвясьціўшы беларускую мову адзінай дзяржаўнай у Беларусі.

1994 — Станіслава Шушкевіча адклікалі з пасады старшыні Вярхоўнага Савету.

У памяці:

1994 — памёр беларускі пісьменьнік і грамадзкі дзяяч Алесь Адамовіч.

2003 — памёр Уладзімер Мулявін, музыка, кампазытар, заснавальнік і мастацкі кіраўнік ансамблю «Песьняры», народны артыст Беларусі.

Цытата:

«Немцы, каб выпрабаваць карнікаў з нашых людзей, прымушалі рабіць іх асабліва жудаснае. І ўжо калі ты сваю вёску расстраляў — дык табе давяраць будуць бязьмежна. Чыноўнікі, якія здрадзілі і заклалі свой народ — ім ужо апарат можа давяраць бясконца.

Я ўсё больш прыходжу да думкі, што імпульсы забароны і сакрэтнасьці (пра аварыю на Чарнобыльскай АЭС) ішлі ня толькі з Палітбюро, КДБ, армейскіх чыноў. Галоўнае — традыцыйнае імкненьне жыць па завядзёнцы. Няма нейкага аднаго вінаватага. Хлусіла эфэктыўна ўся сыстэма. Павінны былі хлусіць мэдыкі — таму што чарнобыльскі выбух выявіў іх поўную непадрыхтаванасьць да падобных сытуацыяў. Хлусілі прыборабудаўнікі — яны аказаліся проста тэхнічна непрафэсійныя. Хлусіла ведамства атамнай энэргетыкі — галоўны віноўнік выбуху. Усе зацікаўленыя ў тым, каб падаць бедзтва як маленькае здарэньне. У выніку хлусьні іхняя віна павялічылася бясконца».

Алесь Адамовіч

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG