Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША і НАТО завяршылі ваенную місію ў Аўганістане


У Кабуле сёньня прайшла цырымонія, прысьвечаная фармальнаму завяршэньню баявой місіі ЗША і НАТА ў Аўганістане.

Камандуючы Міжнароднымі сіламі садзейнічаньня бясьпецы (ISAF) ў Аўганістане генэрал Джон Кэмпбэл згарнуў бела-зялёны сьцяг ISAF і разгарнуў сьцяг новай місіі, якая будзе заключацца ў аказаньні дапамогі аўганскім сілавым структурам, якія ўзялі на сябе адказнасьць за забесьпячэньне бясьпекі ў краіне.

У ажыцьцяўленьні новай місіі, якая называецца «Рашучая падтрымка», удзельнічаюць 13 з паловай тысяч замежных вайскоўцаў, большасьць зь якіх — амэрыканцы.

У 2010 годзе колькасьць вайскоўцаў ЗША і іх саюзнікаў у Аўганістане складала 140 тысяч.

Ваенная апэрацыя, якая праводзіцца Міжнароднымі сіламі садзейнічаньня бясьпецы, пачалася з моманту зьвяржэньня рэжыму «Талібан» у 2001 годзе неўзабаве пасьля тэрактаў 11 верасьня 2001 года ў Вашынгтоне і Нью-Ёрку. За 13 гадоў у Аўганістане загінулі каля трох з паловай тысяч замежных вайскоўцаў, у тым ліку 2224 амэрыканскіх вайскоўцаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG