Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Калядная песьня ад гуртоў Bosaesonca, Navi, Hurma i Zui (аўдыёпрэм'ера + відэа)


Музыкі чатырох рамантычных гуртоў запісалі супольны сынгл «Казкі» ды рыхтуюць яшчэ некалькі сюрпрызаў.

Ідэя «Казак» належыць лідэру гурта Bosaesonca Алесю Кату-Зайцаву, які запрасіў сваіх сяброў і паплечнікаў з гуртоў Navi, Hurma i Zui. «Ад самага пачатку у мяне было такое ўнутранае адчуваньне, што гэта ня мусіць быць выключна маёй працай, ня мусіць быць трэк толькі майго гурта. Таму я запрасіў да ўдзелу ў праекце шэраг знаёмых і прыемных мне людзей. Раней беларускія музыкі заўжды рабілі нейкія сумесныя праекты, а ў сучаснага пакаленьня маладых беларускіх музыкаў такой завядзёнкі няма, на жаль. Таму я вырашыў хаця б на прыкладзе адной песьні зрабіць усё разам, супольнасьцю, няхай і не вялікай пакуль. Хто ведае, магчыма ў мяне хопіць імпэту і аптымізму, каб у будучыні зрабіць нешта глябальнае, свайго роду новы “Народны альбом”», — натхнёна кажа Алесь. Ён напісаў музыку, а тэкст стварыла паэтка Валярына Кустава. Сьвяточны EP музыкі прэзэнтуюць на Tuzin.fm.

Запісам супольнай песьні справа не абмежавалася. Арцём Лобач і Аляксандар Алейнікаў зьнялі кліп на «Казкі», задумана яшчэ некалькі сюрпрызаў. Сярод іх — «казачны канцэрт» у бары ДК 8 студзеня, у якім возьмуць удзел усе ўдзельнікі праекту.

Tuzin.fm

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG