Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сустрэча Парашэнкі і Лукашэнкі пройдзе 21 сьнежня ва Ўкраіне


Гэта вынікае з паведамлення прэс-службы ўкраінскага прэзідэнта па выніках тэлефоннай гутаркі з кіраўніком Казахстана Нурсултанам Назарбаевым, які прыбудзе ў Кіеў на наступны дзень.

Учора Лукашэнка апавёў, што прэзыдэнт Украіны патэлефанаваў і папрасіў сустрэцца, каб «перагаварыць па некаторых пытаньнях».

«Ды і я выказваў жаданьне, таму што нам ёсьць пра што пагаварыць у гэтай сытуацыі», — сказаў Лукашэнка.

«Зыходзячы з гэтай размовы, я зразумеў, што ўкраінскае кіраўніцтва, у прыватнасьці прэзыдэнт Украіны, абсалютна не зьяўляецца перашкодай да пачатку новага раўнду перамоваў у Менску. Як ён сказаў, ён чакае зараз рэакцыі з боку кіраўнікоў Луганскай і Данецкай рэспублік. Калі там дамоўленасьці будуць, то бліжэйшым часам яны могуць сабрацца зноў на гэтай пляцоўцы ў Менску, каб працягнуць дыялёг і падумаць, у якім кірунку яны будуць рухацца, — цытуе БЕЛТА кіраўніка Беларусі. — Як бы ні было складана — я разумею і прэзыдэнта Ўкраіны — але іншага шляху, акрамя як сядаць за стол перамоваў і весьці дыялёг, ні ў яго, ні ў кіраўнікоў Данецку і Луганску няма. Трэба размаўляць. Усё роўна некалі будзе мір. Але нельга далей ісьці шляхам эскаляцыі і гібелі ні ў чым не вінаватых людзей».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG