Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Папа Францішак заклікаў не спадзявацца толькі на ваенную сілу ў змаганьні з ісламскімі баевікамі


Папа ў Анкары
Папа ў Анкары

Папа Рымскі Францішак заклікаў не спадзявацца на адну толькі ваенную сілу пры барацьбе з баевікамі з экстрэмісцкай групоўкі «Ісламская дзяржава». Пра гэта ён заявіў на сумеснай прэс-канфэрэнцыі з прэзыдэнтам Турэччыны Рэджэпам Эрдаганам ў Анкары.

Пасьля сустрэчы з прэзыдэнтам Турэччыны папа заявіў, што законна спыніць несправядлівага агрэсара, але адзначыў, што ня толькі ваеннай сілай варта чыніць гэта.

Францішак заявіў, што барацьбой з голадам і галечай, а не адной толькі ваеннай сілай можна спыніць ісламскіх баевікоў, якія сеюць, як ён выказаўся, «барбарскі гвалт» у Сырыі і Іраку. Папа Францішак падкрэсьліў важнасьць роўнасьці ўсіх і кожнага перад законам. «Вельмі важна, каб усе грамадзяне — мусульмане, габрэі і хрысьціяне — як у наданьні ім, так і ў выкананьні імі заканадаўчых нормаў, карысталіся б аднымі і тымі ж правамі і выконвалі адныя і тыя ж абавязкі», — заявіў ён.

Папа зьдзяйсьняе пастырскую паездку ў Турэччыну, дзе большасьць насельніцтва — мусульмане і канстытуцыяй усталяваная сьвецкая дзяржава. Францішак спрабуе ўмацаваць сувязі з рэлігійнымі лідэрамі гэтай краіны і адначасова асудзіць гвалт у дачыненьні да хрысьціян і іншых меншасьцяў. Турэччына дала прытулак амаль 2 мільёнам уцекачоў з Сырыі, зь якіх тысячы — хрысьціяне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG