Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі запусьцілі міжкантынэнтальную ракету «Булава»


У Баранцавым моры стратэгічная атамная падводная лодка «Аляксандар Неўскі» ажыцьцявіла запуск міжкантынэнтальнай балістычнай ракеты «Булава». Пра гэта паведаміла прэс-служба Міністэрства абароны Расеі.

Паведамляецца, што стральба была выкананая з падводнага становішча. Па пацьверджаных дадзеных баявыя блёкі ракеты пасьпяхова ўпалі на палігон Кура на Камчатцы.

Папярэдні запуск «Булавы» быў зроблены 29 кастрычніка — тады ракету па палігоне Кура на Камчатцы выпусьціла падводная лодка «Юрый Далгарукі».

Выпрабавальныя пускі ракеты «Булава» ў гэтым годзе адбываліся пасьпяхова пасьля некалькіх гадоў няўдач.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG