Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алесь Бяляцкі: Расея разьвязала вайну супраць Ўкраіны


Кіраўнік праваабарончага цэнту «Вясна» на Сусьветным праваабарончым форуме, які праходзіць у Марока, заявіў пра вялікія праблемы для працы праваабаронцаў у постсавецкіх краінах.

«Усе цяжэй і небясьпечней адстойваць правы чалавека. Расея разьвязала вайну супраць Украіны, у выніку тысячы забітых, мільёны бежанцаў. А калі кажа зброя — правы чалавека адыходзяць на далёкі плян», — цытуе Бяляцкага сайт «Вясны».

Бяляцкі падкрэсьліў, што сытуацыя для праваабаронцаў у асобных краінах асабліва трагічная:

«У Расеі праваабаронцаў забіваюць; ў Беларусі садзяць у турму ці выганяюць з краіны; у Кыргызстане па ілжывым абвінавачваньні асуджаны на пажыцьцёвае зьняволеньне Азімжан Аскараў; выбітныя праваабаронцы Лэйла Юнус, Інтыгам Аліеў і дзесяткі іх калегаў і журналістаў знаходзяцца ў турмах Азэрбайджана; Саліджон Абдурахманаў, Дылмурод Саідаў, Азам Тургунаў у ліку іншых праваабаронцаў кінутыя ў турмы Узбэкістана. І гэты сьпіс — ахвяраў і герояў у адной асобе — можна працягваць і працягваць».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG