Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Баку затрымалі журналіста Свабоды. І папярэдзілі


Турхан Карымаў.
Турхан Карымаў.

У Баку затрымалі карэспандэнта азэрбайджанскай службы Радыё Свабода Турхана Карымава.

Журналіста дапыталі, пасьля чаго яго адпусьцілі і папярэдзілі, каб ён «не крытыкаваў ўрад».

Паводле Турхана Карымава, яго затрымалі сёньня раніцай каля дома. Супрацоўнік праваахоўных органаў у цывільным упіхнуў яго ў аўтамабіль і прывёз у паліцэйскі пастарунак.

Як заявіў Карымаў, яго пыталіся аб працы, заробку, а таксама аб вядомай журналістцы Хадыджы Ісмаілавай, вядомай крытыкай азэрбайджанскіх уладаў.

Журналіст кажа, што яму параілі «думаць пра тое, што ён робіць», і сказалі, што «ўсе грамадзяне краіны павінны падтрымліваць ўрад».

У Турхана Карымава каля 80000 пасьлядоўнікаў у Facebook, ён вядомы ў Азербайджане журналіст. Афіцыйны Баку даўно крытыкавалі за парушэньне правоў журналістаў, праваабаронцаў і палітычных апанэнтаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG