Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 26 лістапада: дзень народзінаў Уладзімера Караткевіча


Уладзімер Караткевіч - скульптар Аляксандар Каструкоў
Уладзімер Караткевіч - скульптар Аляксандар Каструкоў

Падзеі дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Менск — Прэзэнтацыя кнігі «Мілаш. Біяграфія» з удзелам аўтара Анджэя Франашэка. Таксама ўдзельнічаюць перакладчыкі Марыя Казлоўская, Марына Шкода, Марыя Пушкіна і Андрэй Хадановіч. Кнігарня «логвінаЎ». Пачатак а 19-й.

Менск — На «Спеўным сходзе» ўдзельнікі пазнаёмяцца з музыкай XVII ст. Будуць прасьпяваны старадаўнія музычныя сшыткі: Полацкі, Аршанскі, сшытак «Куранты». Да выкананьня некаторых кантаў (песьні) удзельнікі змогуць далучыцца. Дапаможа ў гэтым ансамбль «Кантабіле». Пр-т Незалежнасьці, 58. Пачатак а 19-ай.

Менск — адкрытая лекцыя журналіста, дасьледчыка мэдыясфэры Паўлюка Быкоўскага «Зьмены мадэляў мэдыяспажываньня і выклікі традыцыйнай журналістыцы». Галерэя «Ў» (Незалежнасьці, 37А). Пачатак а 18.30.


ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1394 — Сэул робіцца сталіцай Карэі.

1812 — Расейска-француская вайна: пачатак бітвы на Бярэзіне.

1943 — Другая сусьветная вайна: ад нямецкай акупацыі вызвалены Гомель.

1994 — створанае аб’яднаньне беларусаў Масквы «Бацькаўшчына».

У гэты дзень нарадзіліся:

1799 — Міхаіл Кулеша, мастак, літограф.

1805 — Яўстах Янушкевіч, беларускі кнігавыдавец, публіцыст, арганізатар паўстаньня 1830-1831 гадоў.

1837 — Міхаіл Эльвіра Андрыёлі, мастак, ілюстратар, удзельнік паўстаньня 1863 году.

1894 — Норбэрт Вінэр, матэматык, адзін са стваральнікаў кібэрнэтыкі.

1901 — Антон Янкоўскі, беларускі народны сьпявак, зьбіральнік фальклёру.

1909 — Эжэн Ёнэско, францускі драматург.

1925 — Юры Семяняка, народны артыст Беларусі, кампазытар.

1930 — Уладзімер Караткевіч, беларускі пісьменьнік і паэт.

1961 — Віктар Асьлюк, беларускі кінадакумэнталіст.

У гэты дзень памерлі:

1855 — Адам Міцкевіч, польскі паэт беларускага паходжаньня.

1864 — Тэадор Нарбут, беларускі гісторык.

2007 — Ізяслаў (Бруцкі), мітрапаліт і першагерарх Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы.


Каляндар Бахарэвіча: 26 лістапада 1812 Напалеон перапраўляецца цераз Бярэзіну

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG