Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар абароны ЗША падаў у адстаўку


Чак Хейгел.
Чак Хейгел.

Міністар абароны Злучаных Штатаў Чак Хейгел падаў у адстаўку. Пра гэта паведамляюць амэрыканскія СМІ са спасылкай на крыніцы ў адміністрацыі Барака Абамы.

Паведамляецца таксама, што прэзыдэнт ЗША прыняў адстаўку кіраўніка Пентагона.

Былы сэнатар-рэспубліканец працаваў міністрам абароны ЗША з пачатку 2013 года. Яго адстаўку зьвязваюць з вынікамі нядаўніх выбараў у Сэнат ЗША і з крытыкай з боку апанэнтаў ўраду ў дачыненьні да вайсковай кампаніі ў Аўганістане і апэрацый, накіраваных супраць экстрэмісцкай групоўкі «Ісламская дзяржава» ў Сірыі і Іраку.

Хейгел застанецца на сваёй пасадзе ў Пэнтагоне, пакуль не будзе названы ягоны пераемнік.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG