Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Героі кнігі «Жыцьцё пасьля раку» — на білбордах у Менску (ФОТА)


У падземных пераходах на станцыях мэтро «Акадэмія навук», «Няміга», «Пушкінская» і «Ўручча», а таксама на тумбах у розных раёнах Менску зьявіліся рэклямныя плякаты кампаніі «Пераможам рак».

«ПеРАКможам» — гэта ўнікальны інфармацыйны праект, рэалізаваны Радыё Свабода.

Кампанія мае на мэце згуртаваньне людзей вакол праблемаў, зьвязаных з анкалёгіяй. Гэта адмысловая інфармапляцоўка для абмену думкамі, і інфармацыяй.

Сярод мэтаў кампаніі «ПеРАКможам» стымуляваць анкапацыентаў да супольнага вырашэньня праблемаў, зь якімі даводзіцца сутыкацца.

Ірына Жыхар на мэтро "Няміга"
Ірына Жыхар на мэтро "Няміга"

Аўтарам ідэі, рэдактарам і укладальнікам кнігі выступіла Ганна Соўсь. Дызайн кампаніі распрацавала студыя дызайну «Адліга».

Арцём Фрэнкель у вобразу Чэ Гевары
Арцём Фрэнкель у вобразу Чэ Гевары

У межах кампаніі была выдадзена кніга «Жыцьцё пасьля раку». Героі кнігі — людзі ў Беларусі, якія выжылі пасьля раку, якія дзеляцца сваім досьведам, дапамагаюць іншым усьвядоміць, што рак — гэта не прысуд, што ён вылечваецца. Сярод іх — Ірына Жыхар, грамадзкая актывістка (20 гадоў пасьля раку), Антон Івашкевіч (30 гадоў пасьля раку), жыхарка Менску Натальля Сыравегіна, жыхарка Клічава Галіна Мішына, грамадзкі актывіст Сяржук Бахун, Ігар Крэбс ды іншыя. Спампаваць кнігу можна ТУТ.

Ганна Маслоўская пераўвасобілася ў касманаўта
Ганна Маслоўская пераўвасобілася ў касманаўта

У горадзе таксама зьявіліся больш за 200 постэраў з героямі кнігі.

А так выглядаюць арыгінальныя плякаты:

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG