Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нарвэгія спыняе палітычную супрацу з Расеяй


У нядзелю ў Нарвэгіі стала вядома пра рашэньне ўраду прыпыніць палітычную супрацу з Расеяй.

Гэтую навіну перадалі мясцовыя СМІ, якія паведамілі аб інтэрвію прэм’ер-міністра Нарвэгіі Эрны Сольбэрг ўкраінскаму выданьню «Люстэрка тыдня». Па словах прэм’ера, Нарвэгія адклікае сваіх ваенных экспэртаў, якія працавалі ў галіне ўмацаваньня захадаў даверу, абвешчана таксама аб адмене сумесных ваенных манэўраў. «Гэта зьвязана з сытуацыяй ва Ўкраіне», — заявіла кіраўнік нарвэскага ўраду.

Па словах Эрны Сольбэрг, паміж Масквой і Осла засталіся толькі кантакты ў сфэры марскога транспарту і рыбалоўства, якія, па словах палітыка, «зьяўляюцца пастаяннай практыкай» і ад якіх, як лічаць у Нарвэгіі, «няма сэнсу адмаўляцца».

Нарвэгія, якая не зьяўляецца сябрам ЭЗ, тым ня менш, трапіла ў сьпіс эўрапейскіх краін, супраць якіх Масква ў жніўні ўвяла прадуктовае эмбарга. Так доступ на расейскі рынак закрылі нарвэскаму ласосю, пры тым, што 10 адсоткаў рыбнага экспарту Нарвэгіі прыпадаў на Расею. У сваю чаргу, Нарвэгія далучылася да ўсіх санкцый Эўразьвязу супраць расейскіх фізычных і юрыдычных асоб, аргумэнтуючы свае дзеяньні «непрымальнай» пазыцыяй Расеі ў дачыненні да падзей ва Ўкраіне. Пра гэта паведаміў карэспандэнт Радыё Свабода ў скандынаўскіх краінах Сяргей Джанян.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG