Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасьля крывавага бою з расейцам, беларускі фіналіст баёў бяз правіл зрабіў прапанову сваёй дзяўчыне


У фінале баёў бяз правілаў «Mix Fighter» беларусы бралі ўдзел у чатырох сустрэчах, тры зь іх былі пераможныя. Яшчэ ў адной наш зямляк ня змог перамагчы расейскага спартоўца, але атрымаў бадай што важнейшую перамогу: прапанаваў руку і сэрца сваёй дзяўчыне проста на рынгу ды атрымаў згоду.

У «Менск-арэне» у фінале рэаліці-шоу «Mix Figther» сышліся ў баях ваяры з 13 краінаў. У фармаце «Зборная „Mix Figther“ супраць Зборнай сьвету» беларус Павел Катрунаў біўся супраць Халіда Муртазаліева з Расеі. Гэта быў бадай што самы крывавы двубой, і беларус яго прагуляў у другім раўндзе. Пасьля бою Павел папрасіў сваю дзяўчыну падняцца да яго на рынг і на вачох усёй «Менск-арэны» зрабіў ёй прапанову.

Пазьней у баях у фармаце «Супэрбаі чэмпіёнаў» беларус Юры Бясьсьмертны перамог у трэцім раўндзе кітайца Ду Лі Чэна, наш зямляк Ігар Бугаенка адправіў у накаўт мараканца Тарыка Хбабэза. Завяршылася шоу галоўнаю бітваю беларуса Аляксея Кудзіна і амэрыканца Трэвіса «Жалезнага Чалавека» Фултана ў супэрцяжкай вазе. Трэвіс у першым раўндзе спрабаваў зрабіць захоп і паваліць Бясьсьмертнага, але ў выніку сам апынуўся на падлозе. Некалькі магутных удараў — і амэрыканец прыняў паразу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG