Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ВІДЭА: Казацкія «парадкі» на Данбасе: п'яніц лупцуюць бізунамі, злодзеяў б'юць дубцамі


22 лістапада ў інтэрнэце зьявіўся сюжэт з тэлеканалу «Расея», у якім паказаныя законы і парадкі войска Данскога казацкага апалчэньня, якое падтрымлівае прарасейскіх сэпаратыстаў на Данбасе.

22 лістапада ў інтэрнэце зьявіўся сюжэт з тэлеканалу «Расея», у якім паказаныя законы і парадкі войска Данскога казацкага апалчэньня, якое падтрымлівае прарасейскіх сэпаратыстаў на Данбасе.

На відэа паказана, што за дысцыплінарныя і іншыя парушэньні салдаты падпадаюць пад фізычнае пакараньне бізунамі.

У першы раз гэта ўдары пяцьцю бізунамі, за паўторнае ж парушэньне можна атрымаць і 25 бізуноў.

Такім чынам караюць і за кіраваньне ў нецьвярозым стане, і за крадзеж мабільнага тэлефона. Пасьля пакараньня салдат павінен вымавіць фразу «Дзякуй, бацька, за навуку».

Адзін з камэнтатараў пад відэаролікам адзначае: «Тое, што ў цывілізаваным сьвеце ўспрымаецца як сапраўднае дзікунства, у гэтым войску бачаць як адзіны правільны мэтад выхаваньня байцоў».

Карына Навіцкая

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG