Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Спэцназавец — фанатцы «Акіяну Эльзы»: Аддай сьцяг, я сказаў!


«Белсат» зьняў, як адбіралі ўкраінскія сьцягі на ўчорашнім канцэрце гурту «Океан Эльзи» ў Менску.

Яшчэ перад пачаткам канцэрту міліцыянты пачалі «зачыстку» залі ад украінскіх сьцягоў. Першаю, у каго забралі жоўта-блакітны штандар, аказалася дзяўчынка з фан-клюбу «Океан Эльзи». Сьцяг падарожнічаў зь ёю па канцэртах улюбёнага гурта.

Цягам канцэрту здымачная група «Белсату» зафіксавала, як забралі пяць сьцягоў: чатыры – у фанзоне і адзін — на трыбуне. Адной глядачцы ўдалося абараніць украінскую сымболіку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG