Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне рассакрэчаны дакумэнты пра супраціў савецкай ўладзе перад Галадаморам


Фота электронны архіў вызвольнага руху
Фота электронны архіў вызвольнага руху

22 лістапада ва Ўкраіне праводзяць мерапрыемствы з нагоды 81-й гадавіны Галадамору. І, сярод іншага, ушаноўваюць памяць тых, хто спрабаваў супрацьстаяць генацыду.

Архіў Службы бясьпекі Ўкраіны сумесна з Цэнтрам дасьледаваньняў вызвольнага руху выклалі ў вольны доступ унікальныя фота аб сялянскіх паўстаньнях 1930-1932 гадоў, якія папярэднічалі Галадамору, а таксама дзёньнікі відавочцаў генацыду.

Як паведамляе прэс-цэнтар СБ Украіны, дакумэнты можна прагледзець у электронным архіве вызвольнага руху.

«Дзесяткі ўнікальных фотаздымкаў сялян-паўстанцаў дазваляюць убачыць твар ўкраінскага паўстанцкага руху напярэдадні Галадамору. Як вядома, генацыду ва Ўкраіне папярэднічала каля 5 тысяч паўстаньняў. У прыватнасьці, Паўлаграцкае паўстаньне ў 1930 годзе, паўстаньне на Чарнігаўшчыне, Луганшчыне і ў іншых абласьцях Украіны», — адзначылі ў прэс-цэнтры.

Сёлета спаўняецца 81-я гадавіна арганізаванага камуністычнай уладай былога СССР генацыду ўкраінскага народа — Галадамору 1932-1933 гадоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG