Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 22 лістапада: прэзэнтацыя кнігі «Невядомы Ракаў», 70 гадоў па Кузьму Чорным


Belarus - Hamburg files, Kuzma Chorny
Belarus - Hamburg files, Kuzma Chorny

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ПАДЗЕІ ДНЯ

Менск. У рамках Месяца польскай літаратуры ў Беларусі ў Галерэі «Ў» адбудзецца майстар-клас для дзяцей 6-11 гадоў (12.00-13.00) і моладзі і дарослых (14.00-16.00) «Як намаляваць комікс?». Пачатак а 18.30

Менск. У Нацыянальным мастацкім музэі ў рамках выставы «Слуцкія паясы са збору Нацыянальнага музэю ў Варшаве» адбудзецца канцэрт дуэту «Танга Чашырскага ката». Пачатак а 17.00.

Менск. У Цэнтры сучасных мастацтваў адбудзецца Дзень інтэрактыўнага тэатру. Выступяць Уладзімір Галак з монаспэктаклем «Сардэчна вітаю!», Тэатар узаемадзеяньня Moustache з пэрформансам «Паштавікі» і інтэрактыўны вулічны тэатар «42» з пэрформансам «Апусканьне ў дзяцінства». Уваход вольны.

Менск. Літаратурны музэй Петруся Броўкі (вул. К. Маркса, 30) сумесна з культурным рухам «Пасядзеўкі» запрашаюць на прэзэнтацыю кнігі паэткі Марыны Наталіч (Марыны Давыдзенкі) «Палыновая зорка». Пачатак а 12.00. Уваход вольны.

Ракаў. У Цэнтры народнай творчасьці (вул. Чырвонаармейская, д.1) адбудзецца прэзэнтацыя кнігі «Невядомы Ракаў: могілкі пад базыльянскім крыжам» Пачатак а 16.00

Віцебск. У Віцебскім цэнтры сучаснага мастацтва (вул. Белабародава, 5) адбудзецца творчая сустрэча з віцебскімі мастакамі Валянцінай Ляховіч, Антанінай Фалей і Генадзем Фалеем. Пачатак а 12.00

ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1773 — заснаваная Беларуская рымска-каталіцкая япархія з цэнтрам у Магілёве.

1918 — Юзаф Пілсудзкі абвешчаны «часовым начальнікам» Польскай дзяржавы.

1928 — у Парыжы адбылося першае выкананьне п’есы для аркестра Марыса Равэля «Балеро».

1993 — Рэспубліка Беларусь усталявала дыпляматычныя адносіны з Босьніяй і Герцагавінай.

У гэты дзень нарадзіліся:

1715 — Антоні Адам Скарульскі, філёзаф, асьветнік, рэктар Віленскай акадэміі.

1722 — украінскі філёзаф Рыгор Скаварада.

1893 — Іван Сурта, акадэмік, прэзыдэнт АН БССР, расстраляны ў 1937 годзе.

1914 — Рыгор Няхай, беларускі пісьменьнік.

1946 — Валеры Філатаў, народны артыст Беларусі.

1937 — Людміла Златава, опэрная сьпявачка, народная артыстка Беларусі.

1974 — Зьміцер Сасноўскі, лідэр гурта «Стары Ольса».

У гэты дзень памерлі:

1800 — сусьветна вядомы габрэйскі філёзаф, ураджэнец мястэчка Мір Саламон Майман. Яго сапраўднае прозьвішча Хейман.

1944 — Кузьма Чорны, беларускі пісьменьнік.

Кожны пражыты дзень адкідае тое, што ёсьць, і набліжае тое, што будзе. Дзе прайшло маленства, там пачынаецца радзіма.

Кузьма Чорны.

1963 — прэзыдэнт ЗША Джон Кенэдзі (забіты ў выніку тэракту).

З КАЛЕНДАРА БАХАРЭВІЧА

Мама ― анархія, тата ― Вальтэр Скот. 22 лістапада 1247 памёр Робін Гуд

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG