Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін палохае расейцаў «каляровымі рэвалюцыямі»


Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін заклікае зьберагчы сваю краіну ад «каляровых рэвалюцый».

Выступаючы ў чацьвер на пасяджэньні Савета бясьпекі ў Маскве, Ўладзімер Пуцін заявіў:

«У сучасным сьвеце экстрэмізм выкарыстоўваецца як інструмэнт геапалітыкі і перадзелу сфэр уплыву; мы бачым, да якіх трагічных наступстваў прывяла хваля так званых „каляровых рэвалюцый“... Для нас гэта — урок і папярэджаньне».

Уладзімер Пуцін адзначыў, што супрацьдзеяньне экстрэмізму не мае нічога агульнага з барацьбой з іншадумствам. Аднак, адстойваючы грамадзянскія свабоды, падкрэсьліў Пуцін, неабходна разумець, што «заклікі да зьвяржэньня існуючага ладу — гэта наўпростая праява антынароднага мысьленьня, прамая праява экстрэмізму».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG