Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Савецкі камунізм у выглядзе «русского мира»

1 лістапада ў Менску прайшоў так званы XXXV зьезд Саюзу камуністычных партыяў — Камуністычнай партыі Савецкага Саюзу (СКП-КПСС). Лідэр беларускіх камуністаў Ігар Карпенка зачытаў дэлегатам вітаньне ад Аляксандра Лукашэнкі. Партыя няіснай дзяржавы правяла свой зьезд пад лёзунгам «За новы саюз брацкіх народаў».

Зьезд камуністаў прайшоў у новым будынку Дзяржаўнага музэю гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Кіраўнікі камуністычных арганізацыяў краінаў былога СССР усталі са сваіх месцаў, калі ў залі загучаў гімн Савецкага Саюзу. На сцэну, дзе сядзеў прэзыдыюм, былі ўнесеныя тры сьцягі: Перамогі, сьцяг КПСС і дзяржаўны сьцяг Рэспублікі Беларусь.

Лідэр беларускіх камуністаў Ігар Карпенка зачытаў вітаньне Аляксандра Лукашэнкі, дзе між іншым адзначалася:

«Сёньня вашыя партыі па-ранейшаму адстойваюць ідэю сацыялістычнага разьвіцьця, абараняюць правы і інтарэсы простага чалавека. Упэўнены, што вашыя намаганьні будуць і надалей накіраваныя на барацьбу за справядлівасьць і роўнасьць магчымасьцяў, мірнае жыцьцё, права нацыяў на самавызначэньне».

Зьнешне зьезд нагадваў партыйныя форумы савецкіх часоў. Але размах ужо іншы. Так, адкрываючы форум, Генадзь Зюганаў, які з 2001 году кіруе СКП-КПСС, сказаў што дэлегатаў вылучана 119. На апошнім сапраўдным XXVIII зьезьдзе КПСС, які праходзіў у 1990 годзе, дэлегатаў было 4,5 тысячы. Тады, дарэчы, у адным прэзыдыюме знаходзілася болей чалавек, чым сёньня ва ўсёй залі. Сёньня ў прэзыдыюме не было і аднаго дзясятка. Але сярод іх можна было пазнаць двух чалавек з зоркамі Героя сацыялістычнай працы. Гэта былыя першыя сакратары ЦК КПБ — Мікалай Сьлюнькоў і Яфрэм Сакалоў. Я спытаў арганізатараў, а чаму нябачна яшчэ аднаго былога першага — Анатоля Малафеева? Мне адказалі: а мы яго і не запрашалі, ён ужо спыніў актыўнасьць.

XXXV зьезд Саюзу камуністычных партыяў — Камуністычнай партыі Савецкага Саюзу

Дакумэнты гасьцям і дэлегатам зьезду афармлялі актывісткі КПБ, апранутыя ў чырвоныя сукенкі
1/17 Дакумэнты гасьцям і дэлегатам зьезду афармлялі актывісткі КПБ, апранутыя ў чырвоныя сукенкі
1 лістапада ў Менску адбыўся так званы XXXV зьезд Саюзу камуністычных партыяў — Камуністычнай партыі Савецкага Саюзу (СКП-КПСС).
Прэзыдыюм зьезду. На пярэднім пляне былы першы сакратар ЦК КПБ, герой сацыялістычнай працы Мікалай Сьлюнькоў, за ім Ігар Карпенка, Генадзь Зюганаў і іншыя
2/17 Прэзыдыюм зьезду. На пярэднім пляне былы першы сакратар ЦК КПБ, герой сацыялістычнай працы Мікалай Сьлюнькоў, за ім Ігар Карпенка, Генадзь Зюганаў і іншыя
1 лістапада ў Менску адбыўся так званы XXXV зьезд Саюзу камуністычных партыяў — Камуністычнай партыі Савецкага Саюзу (СКП-КПСС).
Дэлегатаў зьезду віншавалі ўдзельнікі мастацкай самадзейнасьці з Ваўкавыскага раёну
3/17 Дэлегатаў зьезду віншавалі ўдзельнікі мастацкай самадзейнасьці з Ваўкавыскага раёну
1 лістапада ў Менску адбыўся так званы XXXV зьезд Саюзу камуністычных партыяў — Камуністычнай партыі Савецкага Саюзу (СКП-КПСС).
Традыцыйна гасьцям зьезду паднесьлі хлеб-соль
4/17 Традыцыйна гасьцям зьезду паднесьлі хлеб-соль
1 лістапада ў Менску адбыўся так званы XXXV зьезд Саюзу камуністычных партыяў — Камуністычнай партыі Савецкага Саюзу (СКП-КПСС).
Ігар Карпенка, Генадзь Зюганаў, Леанід Калашнікаў (сакратар КПРФ па міжнародных сувязях), Пятро Сіманенка
5/17 Ігар Карпенка, Генадзь Зюганаў, Леанід Калашнікаў (сакратар КПРФ па міжнародных сувязях), Пятро Сіманенка
1 лістапада ў Менску адбыўся так званы XXXV зьезд Саюзу камуністычных партыяў — Камуністычнай партыі Савецкага Саюзу (СКП-КПСС).
У прэзыдыюме зьезду у цэнтры лідэр украінскіх камуністаў Пятро Сіманенка
6/17 У прэзыдыюме зьезду у цэнтры лідэр украінскіх камуністаў Пятро Сіманенка
1 лістапада ў Менску адбыўся так званы XXXV зьезд Саюзу камуністычных партыяў — Камуністычнай партыі Савецкага Саюзу (СКП-КПСС).
7/17
1 лістапада ў Менску адбыўся так званы XXXV зьезд Саюзу камуністычных партыяў — Камуністычнай партыі Савецкага Саюзу (СКП-КПСС).
Генадзь Зюганаў, Леанід Калашнікаў, Пятро Сіманенка, Казбек Тайсаеў
8/17 Генадзь Зюганаў, Леанід Калашнікаў, Пятро Сіманенка, Казбек Тайсаеў
1 лістапада ў Менску адбыўся так званы XXXV зьезд Саюзу камуністычных партыяў — Камуністычнай партыі Савецкага Саюзу (СКП-КПСС).
Ігар Карпенка ўзнагароджвае Генадзя Зюганава
9/17 Ігар Карпенка ўзнагароджвае Генадзя Зюганава
1 лістапада ў Менску адбыўся так званы XXXV зьезд Саюзу камуністычных партыяў — Камуністычнай партыі Савецкага Саюзу (СКП-КПСС).
Генадзь Зюганаў узнагароджвае Пятра Сіманенку
10/17 Генадзь Зюганаў узнагароджвае Пятра Сіманенку
1 лістапада ў Менску адбыўся так званы XXXV зьезд Саюзу камуністычных партыяў — Камуністычнай партыі Савецкага Саюзу (СКП-КПСС).
Узнагароду для адсутнага на зьезьдзе былога лідэра літоўскіх камуністаў Міколаса Буракавічуса атрымаў ягоны калега Юозас Ермалавічус
11/17 Узнагароду для адсутнага на зьезьдзе былога лідэра літоўскіх камуністаў Міколаса Буракавічуса атрымаў ягоны калега Юозас Ермалавічус
1 лістапада ў Менску адбыўся так званы XXXV зьезд Саюзу камуністычных партыяў — Камуністычнай партыі Савецкага Саюзу (СКП-КПСС).
Генадзь Зюганаў дэманструе грамату Мікалая Сьлюнькова
12/17 Генадзь Зюганаў дэманструе грамату Мікалая Сьлюнькова
1 лістапада ў Менску адбыўся так званы XXXV зьезд Саюзу камуністычных партыяў — Камуністычнай партыі Савецкага Саюзу (СКП-КПСС).
Ваўкавыская самадзейнасьць сьпявае «И вновь продолжается бой»
13/17 Ваўкавыская самадзейнасьць сьпявае «И вновь продолжается бой»
1 лістапада ў Менску адбыўся так званы XXXV зьезд Саюзу камуністычных партыяў — Камуністычнай партыі Савецкага Саюзу (СКП-КПСС).
Дэлегаты зьезду
14/17 Дэлегаты зьезду
1 лістапада ў Менску адбыўся так званы XXXV зьезд Саюзу камуністычных партыяў — Камуністычнай партыі Савецкага Саюзу (СКП-КПСС).
Дэлегаты зьезду
15/17 Дэлегаты зьезду
1 лістапада ў Менску адбыўся так званы XXXV зьезд Саюзу камуністычных партыяў — Камуністычнай партыі Савецкага Саюзу (СКП-КПСС).
Дэлегаты зьезду
16/17 Дэлегаты зьезду
1 лістапада ў Менску адбыўся так званы XXXV зьезд Саюзу камуністычных партыяў — Камуністычнай партыі Савецкага Саюзу (СКП-КПСС).
Фота на памяць
17/17 Фота на памяць
1 лістапада ў Менску адбыўся так званы XXXV зьезд Саюзу камуністычных партыяў — Камуністычнай партыі Савецкага Саюзу (СКП-КПСС).
Previous slide
Next slide

І далей шмат што нагадвала ранейшыя камуністычныя партыйныя форумы. Толькі твары ўжо іншыя. Сёньня ўжо ня Суслаў узнагароджваў Брэжнева, а Карпенка — Зюганава, ня Брэжнеў — Чарненку, а Зюганаў — Сіманенку. Хацелі ўзнагародзіць нават Міколаса Буракявічуса — былога лідэра літоўскіх камуністаў, які цяпер жыве ў Маскве. Але ён на зьезд не прыехаў, і таму партыйны знак пашаны для яго прымаў яшчэ адзін вядомы літоўскі камуніст Юозас Ермалавічус.

Былі і кветкі, і хлеб-соль, і партыйныя песьні...

Сёньня ўжо ня Суслаў узнагароджваў Брэжнева, а Карпенка — Зюганава, ня Брэжнеў — Чарненку, а Зюганаў — Сіманенку

Словы «И вновь продолжается бой...» устрывожылі. Устрывожылі таму, што ў выступах некаторых дэлегатаў зьезду, якіх, дарэчы, Генадзь Зюганаў назваў «самымі стойкімі, чэснымі і мужнымі» барацьбітамі за сацыялістычныя пераўтварэньні, гучалі нястрыманыя ацэнкі таго, што адбываецца цяпер ва Ўкраіне. Так, сам лідэр расейскіх і постсавецкіх камуністаў заявіў:

«Асабліва трывожная сытуацыя складаецца зараз ва Ўкраіне, дзе нарастаюць відавочна фашысцкія тэндэнцыі. Ва Ўкраіне камуніст зараз зьяўляецца асноўным аб’ектам як грубых прапагандысцкіх нападак, так і непасрэднага фізычнага гвалту з боку фашысцкага прыхвасьня Бандэры. Праз шантаж і насільле камуністаў не дапусьцілі да працы ва ўкраінскім парлямэнце. Ды і выбары ператварыліся ў суцэльную фальсыфікацыю і фарс. У Вярхоўную Раду прайшлі нібыта шэсьць партыяў, пяць зь якіх абсалютна з карычневым адценьнем.

Я ўпэўнены: камуністы Ўкраіны выстаяць. А мы цалкам падтрымаем іх у гэты суровы час».

Пагроза дэмакратыі на постсавецкай прасторы з боку камуністаў існуе, — упэўнены старшыня партыі БНФ Аляксей Янукевіч. На думку палітыка, яна зараз набыла новую форму:

Існуе пагроза з боку расейскага імпэрыялізму. Ён безумоўна павязаны з савецкай, камуністычнай спадчынай

«Існуе пагроза з боку расейскага імпэрыялізму. Ён безумоўна павязаны з савецкай, камуністычнай спадчынай. І тыя, хто сёньня па-ранейшаму называюць сябе камуністамі і прасоўваюць камуністычныя ідэі, яны ёсьць часткай так званага „рускага міру“. Яны падтрымліваюць яго пашырэньне. І з гэтага рэчышча палягае небясьпека. Яна палягае і ў саміх ідэях, і ў тых людзях, якія іх прасоўваюць.

Камунізм больш ня здольны прывабліваць шырокія масы грамадзтва. Аднак ягоныя прыхільнікі, якія сёньня сабраліся ў Менску, працуюць на аднаўленьне савецкай імпэрыі. І гэта нясе небясьпеку і незалежнасьці Беларусі, і пагражае ўсім краінам нашага рэгіёну».

Філёзаф Уладзімер Падгол лічыць, што камунізм па-ранейшаму пануе на прасторах і Беларусі, і Расеі:

«Тая ж самая дыктатура захавалася. Толькі адкінулі абалонку ў выглядзе камуністычнай партыі і шматмільённага сяброўства ў ёй. Вось і ўсё».

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG