Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна і Расея падпісалі дамову аб пастаўках газу


Міністар энэргетыкі Ўкраіны Юры Продан на перамовах у Брусэлі.
Міністар энэргетыкі Ўкраіны Юры Продан на перамовах у Брусэлі.

Кіеў і Масква пасьля шматлікіх перамоваў пры пасярэдніцтве Брусэля падпісалі пагадненьне, якое павінна гарантаваць пастаўкі расейскага газу ва Ўкраіну ў асеньне-зімовы пэрыяд.

Дакумэнт, які павінен дзейнічаць да сакавіка 2015 году, падпісалі міністры энэргетыкі Ўкраіны і Расеі Юры Продан і Аляксандр Новак, а таксама эўракамісар па энэргетыцы Гюнтэр Этынгер.

Прэзыдэнт Эўракамісіі Жазэ Мануэль Барозу, які прысутнічаў пры падпісаньні, заявіў, што гэта «вельмі важная дамоўленасьць» паміж двума бакамі.

«Я рады, што палітычная адказнасьць для супрацоўніцтва і эканамічныя інтарэсы знаходзяцца на першым месцы», — адзначыў Барозу.

Расея цалкам спыніла газавыя пастаўкі ва Ўкраіну ў чэрвені. З тых часоў вяліся перамовы аб яго аднаўленьні ў трохбаковым фармаце.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG