Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У валянтэра «Народнага рэфэрэндуму» адабралі подпісы і здалі ў міліцыю


50 тысяч подпісаў за «Народны рэфэрэндум»
50 тысяч подпісаў за «Народны рэфэрэндум»

Міліцыя затрымала зьбіральніка подпісаў за «Народны рэфэрэндум» і даставіла яго ў Партызанскі РУУС Менску. На гэты момант ідзе разбор.

Пра гэта Радыё Свабода распавёў намесьнік старшыні руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч, які паехаў у РУУС разам з затрыманым.

«У Партызанскім РУУС працягвае знаходзіцца валянтэр нашага руху, які зьбіраў подпісы ў адным з інтэрнатаў ПТВ. Зь ім здарыўся інцыдэнт пазаўчора, калі адміністрацыя гэтага інтэрнату забрала фактычна ў яго подпісы. Сёньня мы езьдзілі размаўляць з адміністрацыяй наконт іхніх супрацьпраўных дзеяньняў, аднак у выніку ў гэтую ўстанову быў выкліканы нарад міліцыі, які даставіў зьбіральніка подпісаў у Партызанскі РУУС. Цяпер вядзецца разбор. Мы лічым, што адбіраньне подпісаў было абсалютна незаконнае, наш зьбіральнік дзейнічаў абсалютна ў рамках заканадаўства аб зваротах грамадзян, і мы лічым, што ў дадзенай сытуацыі вынікам павінна стаць тое, што яго павінны вызваліць і подпісы вярнуць», — кажа Губарэвіч.

Юрась Губарэвіч
Юрась Губарэвіч

Як адзначыў Губарэвіч, у РУУС намесьніца дырэктара ПТВ падала заяву, а валянтэр «Народнага рэфэрэндуму» вымушаны пісаць тлумачэньні на гэтую заяву. На гэты момант Губарэвіч паехаў па статут руху «За свабоду», бо кіраўніцтва РУУС захацела азнаёміцца з дакумэнтамі арганізацыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG