Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чатыры супрацоўнікі аэрапорта «Ўнукава» затрыманыя па справе аб крушэньні «Фалькона»


Усе затрыманыя ўжо дапытаныя ў якасьці падазраваных.

У Расеі знайшлі вінаватых у сьмерці кіраўніка францускай кампаніі Total Крыстафа дэ Маржэры і трох сябраў экіпажу самалёта. Затрыманыя вядучы інжынэр аэрадромнай службы Ўладзімір Ледзенеў, які адказваў за сьнегаўборачныя працы, кіраўнік палётаў аэрапорта Раман Дунаеў, дыспэтчар-стажор Сьвятлана Крыўсун і дыспэтчар Аляксандр Круглоў, якія кіравалі паветраным рухам у момант авіякатастрофы, гаворыцца ў паведамленьні Сьледчага камітэта Расеі.

Усе затрыманыя ўжо дапытаныя ў якасьці падазраваных. Сьледзтва мяркуе, што яны «не забясьпечылі выкананьне патрабаваньняў бясьпекі палётаў і правядзеньня наземных працаў, што прывяло да трагедыі».

Раней па гэтай справе быў затрыманы Ўладзімір Мартыненка — кіроўца сьнегаўборачнай машыны, зь якой пры ўзьлёце сутыкнуўся самалёт. Афіцыйны прадстаўнік Сьледчага камітэту сьцьвярджаў, што ў момант трагедыі шафёр знаходзіўся ў стане алькагольнага ап’яненьня. Аднак адвакат і мэдыкі аэрапорта заявілі, што Мартыненка быў цьвярозы. На допыце ён патлумачыў свой выезд на ўзьлётную паласу тым, што «страціў арыенцір».

Як пазьней растлумачыў адвакат, Мартыненка рухаўся ў калёне сьнегаўборачных машын, трохі адстаў і страціў яе з-пад увагі. Дыспэтчар, верагодна, убачыў, што калёна сьнегаўборачных машын сышла з паласы, а не заўважыў, што адзін аўтамабіль застаўся, і даў каманду самалёту ўзьлятаць, лічыць адвакат. У сувязі з авіякатастрофай, якая адбылася ва «Ўнукава» ў ноч на аўторак, у Расеі распачатая справа аб парушэньні правілаў бясьпекі руху і эксплюатацыі судна паветранага транспарту, у Францыі — аб ненаўмысным забойстве.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG