Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На лётнішчы ў Празе — абавязковыя праверкі на Эболу


Сёньня у аэрапорце імя Вацлава Гаўла ў Празе былі ўведзеныя праверкі пасажыраў міждзяржаўных рэйсаў у сувязі зь ліхаманкай Эбола.

Пасажыры, якія прабывалі цягам апошніх 42 дзён ў Гвінэі, Лібэрыі і Сьера Леонэ, абавязаны пасьля прыбыцьця ў Прагу адбыць размову з мэдычным пэрсаналам лётнішча і дазволіць яму замерыць сваю тэмпэратуру. Лазэрны тэрмомэтар замярае тэмпэратуру, не дакранаючыся да цела пасажыра, паведамляе прэс-агенцтва ČTK.

На борце самалётаў кампаніі CSA Travel Service пасажыры абавязаны запоўніць адмысловую анкету адносна таго, ці не пабывалі яны цягам апошніх 42 дзён у згаданых краінах, адкуль, як мяркуецца, пашыраецца вірус гэтай сьмяротнай ліхаманкі.

Адмова запаўненьня апытальніка лічыцца правапарушэньнем і караецца штрафам да вышыні 10 тысяч чэскіх кронаў (прыблізна 500 даляраў).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG