Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Соф’я Жыбулеўская: Кнігі з аўтографамі беларускіх пісьменьнікаў — галоўны мой скарб


«Дзякуй табе, кніга!» — так называецца кніга, якую выдала вядомая прапагандыстка беларускага прыгожага пісьменства Соф’я Жыбулеўская.

«Дзякуй табе, кніга!» — так называецца кніга, якую выдала вядомая прапагандыстка беларускага прыгожага пісьменства Соф’я Жыбулеўская.

Яна сабрала пад адной вокладкай прысьвечаныя ёй аўтографы амаль ста вядомых айчынных і ня толькі літаратараў. Такой кнігі ў Беларусі яшчэ не было.

Соф’я Жыбулеўская на вокладцы сваёй кнігі
Соф’я Жыбулеўская на вокладцы сваёй кнігі

Ідэя выданьня ўзьнікла раптоўна, прызнаецца спадарыня Жыбулеўская.

«Неяк на лецішчы я пачала пераглядаць зьвезеныя туды зь Менску кнігі і зьдзівілася: з колькімі цудоўнымі пісьменьнікамі я за сваё доўгае жыцьцё ў кнігагандлі знаёмая і колькі цёплых словаў яны мне прысьвяцілі. Гэта ж — галоўны мой скарб! Я пачала расстаўляць кнігі з аўтографамі ў альфабэтным парадку, але раптам зразумела, што ня маю права хаваць у сябе гэты скарб. Трэба ім падзяліцца. Ідэю падтрымаў дырэктар выдавецтва „Кнігазбор“ Генадзь Вінярскі. Мы зь ім разам і працавалі над выданьнем. Адсканавалі ўсе аўтографы, я напісала ўступ да кнігі, і вось яна ўжо зьявілася з друку».

У кнізе Соф’і Жыбулеўскай чытач знойдзе аўтографы, сабраныя ёю за амаль паўстагодзьдзя працы па прапагандзе і распаўсюдзе беларускай кнігі. Самы раньні, датаваны 1969 годам, напісаны рукой паэткі Еўдакіі Лось.

Аўтографы, прысьвечаныя Соф’і Жыбулеўскай, сьведчаць, што яна, працуючы на самых розных пасадах у кнігагандлі, усюды стварала сытуацыі, дзе ня кніга — дзеля грошай, а грошы — дзеля кнігі. Самым славутым са зьвязаных зь ёю месцаў для кнігаманаў стала сталічная кнігарня «Акадэмічная кніга».

Аўтографы Еўдакіі Лось і Адама Мальдзіса
Аўтографы Еўдакіі Лось і Адама Мальдзіса

Аўтографы Алены Шут і Ўладзімера Шчаснага
Аўтографы Алены Шут і Ўладзімера Шчаснага

Аўтографы Сяргея Законьнікава і Янкі Запрудніка
Аўтографы Сяргея Законьнікава і Янкі Запрудніка

Аўтографы Генадзя Бураўкіна і Анатоля Бутэвіча
Аўтографы Генадзя Бураўкіна і Анатоля Бутэвіча

Аўтографы Раісы Баравіковай і Алеся Карлюкевіча, Рыгора Барадуліна
Аўтографы Раісы Баравіковай і Алеся Карлюкевіча, Рыгора Барадуліна

Аўтографы Ўладзімера Арлова
Аўтографы Ўладзімера Арлова

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG