Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 21 кастрычніка: 100 годзьдзе Сьвёнтака, «БАТЭ» гуляе з «Шахтарам»


Адборачны матч БАТЭ супраць вугорскага Дэбрэцэна ў ліпені
Адборачны матч БАТЭ супраць вугорскага Дэбрэцэна ў ліпені

Падзеі дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі

Менск — пасяджэньне савету міністраў так званай саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі

Менск — у катэдральным саборы Сьвятой Дзевы Марыі служба ў гонар 100-годзьдзя кардынала Сьвёнтака. Пачатак у 18.30.

Барысаў — матч групавога турніру футбольнай лігі чэмпіёнаў паміж «БАТЭ» (Барысаў) і «Шахтарам» (Данецк). Пачатак у 21.45.

Бэрлін — перамовы Ўкраіны Расейскай Фэдэрацыі і Эўразьвязу ў справе паставак газу.

Гэты дзень у гісторыі:

1805 — брытанскі флёт пад камандаваньнем віцэ-адмірала Гарацыё Нэльсана атрымаў перамогу над аб’яднанымі флётамі Францыі і Гішпаніі ў бітве пад Трафальгарам. У бітве загінуў сам Нэльсан, але перамога дала брытанцам абсалютнае панаваньне на моры на наступныя 100 гадоў.

1943 — было ліквідавана Менскае габрэйскае гета, якое праіснавала ад 20 ліпеня 1941 году. З больш чым 100 тысяч яго насельнікаў каля 80 тысяч былі за гэты час забітыя.

1944 — адбылася першая атака японскіх камікадзэ, на аўстралійскі крэйсэр каля ўзьбярэжжа Філіпінскіх астравоў.

1945 — жанчыны ў Францыі ўпершыню пайшлі галасаваць.

У гэты дзень нарадзіліся:

1772 — Сэм’юэл Тэйлар Колрыдж, ангельскі паэт-рамантык.

1833 — Альфрэд Нобэль, швэдзкі хімік і інжынэр, вынаходнік дынаміту, фундатар Нобэлеўскай прэміі.

Я б не пакідаў нічога чалавеку дзеяньня, бо гэта можа спакусіць яго кінуць працу; зь іншага боку, я б хацеў дапамагчы летуценьнікам, бо ім цяжка прыходзіцца ў жыцьці.

Альфрэд Нобэль

1914 — Казімер Сьвёнтак, кардынал, арцыбіскуп, мітрапаліт Менска-Магілёўскі

1878 — Уладзімер Пічэта, беларускі гісторык, першы рэктар БДУ. Вывучаў гісторыю ВКЛ, Польшчы, Чэхіі, Сербіі, Балгарыі, Расеі 16–20 ст. Апублікаваў каля 150 працаў па гісторыі, гістарыяграфіі, археалёгіі, архівазнаўстве, краязнаўстве, гісторыі права Беларусі.

1929 — Урсула Ле Гуін, амэрыканская пісьменьніца.

1958 — Максім Клімковіч, беларускі пісьменьнік і драматург.

У гэты дзень памерлі:

1931 — аўстрыйскі пісьменьнік Артур Шніцлер.

1969 — амэрыканскі пісьменьнік Джэк Кэруак.

1984 — францускі кінарэжысэр Франсуа Труфо.

Каляндар Бахарэвіча:

21 кастрычніка 1950 Кітай цалкам акупуе Тыбэт

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG