Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чым спартовыя заўзятары небясьпечныя для аўтарытарнай улады?

абноўлена

У новай перадачы «Бяз гальштукаў» гаворым пра спартовыя спаборніцтвы з палітычным складнікам, калі заўзятараў цікавіць ня толькі лік, як гэта было на футбольным матчы ў Барысаве падчас гульні нацыянальных зборных Беларусі і Ўкраіны.

Калі ўкраінская тэма прыводзіць на стадыёны тысячы заўзятараў і заахвочвае беларусаў гаварыць па-беларуску? Як спыніць гвалт і хамства ахоўнікаў на спартовых мерапрыемствах? Чым спартовыя заўзятары небясьпечныя для аўтарытарнай улады? І чаму знакаміты нецэнзурны гіт пра Пуціна нарадзіўся менавіта ў фанацкім асяродку? І якая песьня можа стаць наступнай пасьля «Ла Ла Ла»? Ці стане інцыдэнт з затрыманьнямі ўкраінскіх фанатаў у Барысаве напамінам украінцам, што Пуцін можа быць не адзіным х**лом за мяжою іх краіны?

Гэта ды іншае абмяркоўваюць Юлія Коцкая, аўтарка блогу «Малышка, я пра цябе ўсю ноч думаць буду!» пра матч Беларусь-Украіна, і былы палітвязень і спартовы заўзятар Аляксей Шыдлоўскі. Вядучая — Ганна Соўсь.

Якім можа быць беларускі варыянт «Ла Ла Ла»? Вось такія адказы прапанавалі карыстальнікі Фэйсбуку.

Slavko Tadar Для ўсіх жыхароў былой імпэрыі песьня адзіная- "Рускі мір х.....ло, ла-ла-ла"! Гэты текст актуальны для ўсіх краін!


Aliaksandr Liashkou У нас ужо ёсьць "Ла-Ла-Ла" гурта NRM ды "Партызанская"!


Маргарыта Бязрукая Трэба адкапаць даўно забытае старое. "Л***-на муку" напрыклад.


Arina Liseckaya "Ламай сцэнар" Вольскага - iдэальна для нашай краiны

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG