Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве праходзіць Марш міру (УЖЫВУЮ)


У Маскве праходзіць Марш міру супраць расейскай агрэсіі ў дачыненьні да Ўкраіны. Ад Пушкінскай плошчы дэманстранты ідуць вуліцамі Масквы.

Мітынг пасьля шэсьця праводзіць не плянуецца.

Як паведамляе карэспандэнт Радыё Свабода, на антываеннай акцыі сабраліся некалькі тысяч чалавек. Арганізатары чакаюць, што ў маршы возьмуць удзел каля 50 тысяч чалавек.

Сябра руху «Салідарнасьць» і адзін з арганізатараў Маршу міру ў Маскве Пётар Царкоў напісаў у сваім твітэры, што супрацоўнікі паліцыі забараняюць праносіць многія плякаты.

Па словах відавочцаў, у ліку тых, хто прыйшоў на акцыю прадстаўнікі партыяў «Яблык», РПР-ПАРНАС, а таксама актывісты «Іншай Расеі» і прыхільнікі самаабвешчанай «Данецкай народнай рэспублікі».

У Пецярбургу Марш міру, ня ўзгоднены зь мясцовымі ўладамі, праходзіць у фармаце народнага сходу каля Казанскага сабора, дзе сабраліся каля дзьвюх тысяч чалавек. Раней актывісты прайшлі ад мэтро «Горкаўская» праз Траецкі мост да Марсавага поля. Некаторых з дэманстрантаў затрымала паліцыя.

У Навасыбірску несанкцыянаваную акцыю разагналі супрацоўнікі паліцыі, паведамляе праваабарончы партал «ОВД-Інфо».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG