Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Танін сшытак


Тацяна Сапач у часы напісаньня «Раньніх вершаў»
Тацяна Сапач у часы напісаньня «Раньніх вершаў»

«Ой, гэта мой сшытак!» — радуесься, як даўно страчанай і зноў знойдзенай рэчы, кнізе «Раньнія вершы» Тацяны Сапач.

Кніга выдадзеная ў той самай форме, у якой і была створаная — сшытка рукапісных вершаў (Тетрадь для заметок, Цена 30 коп.) з захаваньнем нават арыгінальных колераў пярэстых атрамантаў. І, чытаючы яе, шчыра думаеш, што гэта вось маглі б быць і твае вершы. Во дзесьці тут яшчэ была вольная старонка, дзе можна штосьці запісаць, занатваць. На добры ўспамін...

Такі сшытак заўжды знойдзецца пад падушкай у кожнай дзяўчыны. І трымаць гэтую кнігу абавязкова тамсама, пад падушкай.

З той агаворкай, што не пад кожнай дзіцячай падушкай знойдуцца сапраўдныя майстэрскія творы. Цалкам шчырыя, дзявочыя першыя вопыты кранальна распавядаюць пра школьнае жыцьцё і перажываньні дзяцінства. Але ў гэтым і ёсьць іх найвышэйшая вартасьць! Такую цёплую, пазбаўленую грамадзянскай грувасткасьці лірыку мы ведаем хіба толькі ў Маскіма Багдановіча.

На дзень народзінаў Тацяны 26 жніўня сёлета, як і ў мінулыя гады, сабраліся ў яе роднай вёсцы Маркава сябры. У Менску адбываюцца перамовы пра Ўкраіну. Мы ж, сябры ды паплечнікі, свае людзі, у гэты ймжысты дзень абралі пабыць удалечыні ад падзей сусьветнага маштабу. Як добра было б, калі б можна было заплюшчыць вочы і слухаць тыя раньнія вершы! Каб хоць на хвілінку зрабіць так, каб не было ні чужых перамоваў ў Менску, ні чужое вайны.

Але заплюшчваць вочы — гэта ну зусім не па-Тацянінаму. Яна навучыла нас глядзець праўдзе ў вочы і безаглядна дзялілася сваім журналісцкім досьведам і паэтычным дарам з цэлым пакаленьнем маладых журналістаў, якія пад яе кіраўніцтвам рыхтаваліся рабіць незалежную перадачу навінаў «Акцэнты» на Восьмым канале), а пазьней – і ў яе любай Вільні. Шмат хто зь іх працуе журналістамі да сёньня і робяць важныя рэчы. Тацяна ўмела быць ня толькі настаўнікам, але і сябрам, пра якога марыць кожны з нас. І якога цяпер не стае…

Яе «Раньнія вершы»– гэта сустрэча зь ёй «не на канечным прыпынку майго нецярплівага поезда», на адным зь першых яго прыпынкаў. Дарогі, цягнікі і самалёты хвалявалі яе ўяўленьне і на ўзьлёце дарослага жыцьця. І здаецца што дзесьці сярэбранай ніткай Таня сочыць з намі, як у яе радках са сшытка:

Павуціньнем срабрыстым

Палячу і павісну

На антонаўцы голай пад вокнамі…

Танін паэтычны дзень у Маркаўскай школе 26 жніўня 2014

Тацяна Сапач. Раньнія вершы. Факсімільнае выданьне
Тацяна Сапач. Раньнія вершы. Факсімільнае выданьне

Настаўніцы, якія вучылі Тацяну ў школе. Здымак Дзяніса Раманюка
Настаўніцы, якія вучылі Тацяну ў школе. Здымак Дзяніса Раманюка

Паэт Анатоль Івашчанка прэзэнтуе новы нумар часопіса «Дзеяслоў» зь вершамі Тацяны. Здымак Дзяніса Раманюка
Паэт Анатоль Івашчанка прэзэнтуе новы нумар часопіса «Дзеяслоў» зь вершамі Тацяны. Здымак Дзяніса Раманюка

Пра Тацяну кажа дасьледнік культуры Сяргей Харэўскі. Здымак Дзяніса Раманюка
Пра Тацяну кажа дасьледнік культуры Сяргей Харэўскі. Здымак Дзяніса Раманюка

Сьпявае Вальжына Цярэшчанка. Здымак Дзяніса Раманюка
Сьпявае Вальжына Цярэшчанка. Здымак Дзяніса Раманюка

Знаўца паэзіі Тацяны Сапач доктар багаслоўя Ірына Дубянецкая. Здымак Дзяніса Раманюка
Знаўца паэзіі Тацяны Сапач доктар багаслоўя Ірына Дубянецкая. Здымак Дзяніса Раманюка

Новыя кніжкі – школьніцам, якія чыталі на сустрэчы Таніны вершы. Здымак Дзяніса Раманюка
Новыя кніжкі – школьніцам, якія чыталі на сустрэчы Таніны вершы. Здымак Дзяніса Раманюка

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG