Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Асьвяцілі помнік Юрасю Бушлякову


3 верасьня на Паўночных могілках Менску адбылося асьвячэньне помніка філёлягу, пэдагогу, журналісту Радыё Свабода Юрасю Бушлякову.

Асьвяціў помнік сьвятар грэка-каталіцкай царквы, айцец Андрэй Абламейка. На асьвячэньні прысутнічалі сваякі і сябры.

Аўтар помніка — скульптар Ігар Засімовіч.

Юрась Бушлякоў памёр пасьля цяжкай хваробы 4 чэрвеня 2013 году. Пасьля ягонай сьмерці ў сьвет выйшла кніга «Жывая мова», над якой ён працаваў апошнія месяцы жыцьця.

Юрась Бушлякоў нарадзіўся ў 1973 годзе ў Менску.

Скончыўшы менскую сярэднюю школу, Юрась паступіў на філялягічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, які скончыў з чырвоным дыплёмам.

У 2003 годзе ён абараніў дысэртацыю на тэму «Моватворчая практыка Янкі Станкевіча (з гісторыі нармалізацыі беларускай мовы)». Выкладаў у БДУ, у Нацыянальным гуманітарным ліцэі ў Менску, у Карлавым унівэрсытэце (Прага).

Журналістыкай Юрась займаўся ад 1994 году, працаваў у незалежных СМІ, на Радыё Рацыя, апошнія дзесяць год — на Радыё Свабода.

Засталіся бацькі і сын.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG