Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіеў: расейскія салдаты заўважаныя ў 10 месцах ва Ўкраіне


Афіцыйны Кіеў сьцьвярджае, што Расея працягвае сьцягваць свае ўзброеныя сілы на ўсходзе Украіны.

Украінскія ўлады заявілі ў аўторак, што расейскіх салдат бачылі ў 10 розных месцах на ўсходзе Ўкраіны, у тым ліку ў двух буйных гарадах, у той час як Упраўленьне вярхоўнага камісара ААН па справах уцекачоў паведаміла, што колькасьць вымушаных перасяленцаў у краіне ўсяго за месяц падвоілася, паведамляе «Голас Амэрыкі».

Як заявіў афіцыйны прадстаўнік Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны Андрэй Лысенка, расейскія ўзброеныя сілы працягваюць сьцягваць ваенных і тэхніку ў шасьці раёнах Данецкай вобласьці, у тым ліку ў самым Данецку, а таксама чатырох раёнах Луганскай вобласьці, уключаючы Луганск. Гэтыя два горада зьяўляюцца галоўнымі апорай прарасейскіх сэпаратыстаў.

Паводле Лысенкі, за апошнія суткі ва Ўсходняй Украіне загінулі 15 ўкраінскіх салдат. Паводле ацэнак НАТО, ва Ўкраіне знаходзіцца не менш як 1000 расейскіх салдат. Расея працягвае адмаўляць, што на тэрыторыі краіны ёсьць яе войскі.

У панядзелак прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка абвінаваціў Расею ў «адкрытай агрэсіі» супраць яго краіны.

Тым часам Упраўленьне вярхоўнага камісара ААН па справах уцекачоў у аўторак паведаміла, што ўнутры краіны налічваецца ўжо 260 000 перамешчаных асоб, тады як па дадзеных на першы тыдзень жніўня іх было ўсяго 117.000.

Як завіў дырэктар Эўрапейскага бюро Упраўленьня Вэнсан Кашаль, з-за пастаянных абстрэлаў жыхары рэгіёну маюць абмежаваны доступ да харчаваньня, вады і іншых прадметаў першай неабходнасьці.

Таксама ў аўторак генэральны сакратар ААН Пан Гі Мун заклікаў да палітычнага дыялёгу паміж Расеяй і Ўкраінай, адзначыўшы, што ўкраінскі крызыс немагчыма вырашыць ваенным шляхам.

Пан Гі Мун выступіў з такой заявай у ходзе візыту ў Новую Зэляндыю, на наступны дзень пасьля таго, як адзін з лідэраў сэпаратыстаў Андрэй Пургін заявіў, што яны гатовыя абмеркаваць перамір’е і абмен палоннымі.

Пургін заявіў пра гэта ў ходзе першага раунда мірных перамоваў, якія пачаліся ў панядзелак у Менску.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG