Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін лічыць, што Ўкраіна пагодзіцца на фэдэралізацыю, — расейскі экспэрт


Канстанцін Калачоў
Канстанцін Калачоў

Кіраўнік «Палітычнай экспэртнай групы», расейскі палітоляг Канстанцін Калачоў выказаў меркаваньне, што чарговы раўнд перамоваў кантактнай групы па ўрэгуляваньні канфлікту ва Ўкраіне з удзелам прадстаўніка ДНР сьведчыць пра тое, што ўкраінскія палітыкі разглядаюць магчымасьць вяртаньня Ўкраіны пад кантроль Расеі.

«Апошнія заявы Ўладзімера Пуціна сьведчаць пра тое, што расейскі бок лічыць, што ён змог „прадавіць“ фэдэралізацыю Ўкраіны, проста Парашэнка пакуль пра гэта маўчыць. І на перамовах кантактнай групы ў Менску тэма фэдэралізацыі Ўкраіны абавязкова ўсплыве.

Для Масквы было вельмі істотным даказаць немагчымасьць ваеннай перамогі і паказаць, што Расея ня дасьць разграміць ДНР і ЛНР. Цяпер перад украінцамі паўстае выбар: ці адмаўляцца ад Данбаса ўвогуле, ці ўступаць у перамовы з тымі, каго яны называюць тэрарыстамі. І, мяркуючы па тым, што віцэ-прэм’ер ДНР Пургін будзе прысутнічаць на сустрэчы ў Менску, лёд крануўся і перамовы такога кшталту пачынаюцца. Перамовы пачынаюцца, нягледзячы на тое, што зусім нядаўна апалчэнцы перайшлі ў наступ і тыя ілюзіі, якія былі ва ўкраінскіх палітыкаў адносна вызваленьня Данецку і Луганску да надыходу халадоў, разьбітыя ўшчэнт.

Нягледзячы на тое, што ў Кіеве ёсьць людзі, якія лічаць, што Ўкраіне трэба адыходзіць ад Данбаса і цалкам аддзяляцца ад яго, Парашэнка на такі крок ня пойдзе. Значыць, будзе перамоўны працэс, сэнс якога для Расеі — зьяўленьне ў межах Украіны новаўтварэньня, Наваросіі, якая зможа ў будучыні блякаваць любы рух Украіны на Захад.

Контранаступам Пуцін дае зразумець Парашэнку, што калі Ўкраіна ня можа разграміць самаабвешчаныя рэспублікі ДНР і ЛНР, то ў такім выпадку ёй нічога не застаецца, як ісьці на кампраміс і вярнуцца да прапановаў Пуціна, сэнс якіх заключаецца ў тым, што Ўкраіна застаецца ў фарватэры палітыкі Расеі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG