Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін накіроўвае на гібель неабстраляных вайскоўцаў


Пра гэта піша газэта «Україна молода». Гэтыя і іншыя навіны Ўкраіны — у аглядзе друку, які падрыхтавалі супрацоўнікі ўкраінскай Свабоды.

Падчас жорсткіх баёў у зоне антытэрарыстычнай апэрацыі ўкраінскія вайскоўцы ўсё часьцей бяруць у палон расейскіх кадравых вайскоўцаў, канстатуе газэта «Україна молода». Вайскоўцы з Расеі траплялі ў палон і раней, але ў РНБА (Радзе нацыянальнай бясьпекі і абароны) адзначалі, што татуіроўкі дэсантніка на грамадзяніне Расеі яшчэ ня ёсьць доказам таго, што ён накіраваны сюды Крамлём. Чаго ня скажаш пра новую зброю, пашпартызаваную ў расейскіх вайсковых частках, якой дастаткова трапляе да сілаў антытэрору ў якасьці трафэяў. Украінскія вайскоўцы днямі захапілі расейскую бронемашыну БМД-2 з расейскім дэсантам і дакумэнтамі. Высьветлілася, што з Расеі накіроўваюць ваяваць на Данбас нават 20-гадовых неабстраляных салдатаў тэрміновай службы.

Пасьля паўторнай паразы на прэзыдэнцкіх выбарах Юлія Цімашэнка надоўга выпала з поля зроку соцыюму. Маўчаньню Цімашэнкі спаўняецца ўжо поўгагады, падлічыла «Україна молода». Каб не сьвяткаваць падобны «юбілей», Цімашэнка ў канцы жніўня ўрачыста выходзіць «ў сьвет» і арганізуе партыйны зьезд. Найбольшая інтрыгай зьезду «Батьківщини» — ці будзе сярод яго дэлегатаў Арсенія Яцанюка і Аляксандра Турчынава.

Данбас перажыве антытэрарыстычную апэрацыю, абновіцца, зробіцца праўкраінскім і нават будзе галасаваць за партыю прэзыдэнта, але пры ўмове, што ўлада прыкладзе намаганьні, а мясцовая моладзь не пакіне свой край, пераконвае экспэрт украінскага штотыднёвіка «Новы час». Калі маладому пакаленьню з добрай адукацыяй дазволяць ўключыцца ў працэс кіраваньня рэгіянальнай палітыкай, дык аднавіць Данецк — не праблема. Але каб да ўлады прыйшлі маладыя людзі, Данбас павінен прыняць удзел у выбарах. Гэта свабодныя выбары, у тым ліку і мясцовыя, якія так неабходныя для абнаўленьня Данбасу.

Калі чалавек прымаў непасрэдны ўдзел у антытэрарыстычнай апэрацыі, ён мае права на 75-працэнтную зьніжку па аплаце жыльлёва-камунальных паслугаў, бясплатны праезд усімі відамі гарадзкога пасажырскага транспарту і бясплатнае атрыманьне лекаў па рэцэпце лекара. Ўступіў у сілу закон, які прыроўнавае удзельнікаў антьытэрарыстычнай апэрацыі да ўдзельнікаў баявых дзеяньняў. Больш падрабязна аб ільготах і гарантыях, якія дае Украіне сваім абаронцам, распавядае ўкраінская газэта «Факты».

Валянтэры, мэцэнаты і дабрачынцы ўзялі на сябе велізарны аб’ём працы па гуманітарнай дапамозе жыхарам Данбасу. Аднак, іх намаганьняў можа не хапіць ў халодны час года. Пра гэта піша ўкраінскі штотыднёвік «Каментарыі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG