Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 22 жніўня: 150 гадоў Міжнароднаму таварыству Чырвонага Крыжа


Ілюстрацыя з Календара Бахарэвіча
Ілюстрацыя з Календара Бахарэвіча

Падзеі і даты сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ПАДЗЕІ ДНЯ

Менск, музэй сучаснага выяўленчага мастацтва, адкрытая лекцыя мастацтвазнаўцы Тацьцяны Бембель «Скульптурныя ансамблі ў горадзе». Пачатак у 12 гадзінаў.

Мястэчка Лагішын (Пінскі раён Берасьцейскай вобласьці), традыцыйныя дыяцэзіяльныя ўрачыстасьці з нагоды сьвята абраза Маці Боскай Каралевы Палесься.

Браслаў (Віцебская вобласьць), урачыстасьці ў гонар Маці Боскай уладарніцы азёраў.

Гарадзкі пасёлак. Зэльва (Гарадзенская вобласьць), навуковая канфэрэнцыя «Роля Сапегаў у гісторыі Зэльвенскага краю».

Брусэль, нарада экспэртаў 28 краін Эўразьвязу ў праблемах эўрапейскага рынку сельгаспрадукцыі.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ

1456 – прынцам Валахіі стаў Улад Дракула, вядомы па легендах аб вампірах.

1485 – скончылася вайна Пунсовай і Белай ружы, у бітве пры Босварце загінуў Рычард III, кароль ангельскі.

1846 – Нью-Мэксыка ўключаная ў склад ЗША.

1864 – падпісаная Першая Жэнэўская канвэнцыя, створанае таварыства Чырвонага крыжа.

1932 – першыя экспэрымэнты British Broadcasting Company (Бі-бі-сі) з тэлевізійным вяшчаньнем.

1941 – Другая сусьветная вайна: пачатак блякады Ленінграду.

1989 – Літва абвясьціла незаконнай анэксію краіны Савецкім Саюзам.

1991 – пасьля правалу спробы дзяржаўнага перавароту ў СССР прэзыдэнт Міхаіл Гарбачоў, часова адхілены ад кіраваньня, вярнуўся ў Маскву; змоўшчыкі арыштаваныя.

У гэты ж дзень – бела-сіне-чырвоны сьцяг абвешчаны дзяржаўным сьцягам Расеі.

У гэты дзень нарадзіліся:

1861 – Ігнат Буйніцкі, актор, рэжысэр, пачынальнік беларускага нацыянальнага тэатру.

1862 – Клод Дэбюсі, францускі кампазытар.

Ня трэба слухаць нічыіх парадаў, толькі парады ветру, які напявае гісторыю сьвету.

Клод Дэбюсі

1902 – Лені Рыфэншталь, нямецкая кінарэжысэрка.

1904 – Дэн Сяопін, кіраўнік КНР з 1976 году па сярэдзіну 90-х гадоў.

Ня важна, чорная котка ці белая котка, калі яна можа лавіць мышэй – гэта добрая котка.

Дэн Сяопін

1920 – Рэй Брэдбэры, амэрыканскі пісьменьнік-фантаст.

Бог даў нам розум, каб мы дасьледавалі тое, што ўжо ёсьць, а не для таго, каб мы варажылі і баяліся, што нас чакае ў будучыні.

Рэй Брэдбэры

З КАЛЕНДАРА БАХАРЭВІЧА

Бацька Цэпэш. 22 жніўня 1456 Дракула стаў прынцам Валахіі

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG