Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парашэнка: Расея дасылае на Данбас кадравых вайскоўцаў


На Данбасе ваююць кадравыя расейскія вайскоўцы, а Расея працягвае дасылаць туды найноўшую зброю: танкі, артылерыю, ракетныя ўстаноўкі, такія ж, зь якіх быў зьбіты самалёт Малайзійскіх авіяліній.

Такую заяву прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка зрабіў падчас сустрэчы з намесьнікам Генеральнага сакратара ААН па палітычных пытаньнях Джэфры Фэлтманам.

Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт украінскага прэзыдэнта.

«Я ўпэўнены, атака на грамадзянскі самалёт трактуецца ўсімі як міжнародны тэрарызм, і злачынцы, якія маюць дачыненьне да гэтага, павінны быць прыцягнутыя да адказнасьці», — адзначыў Пётр Парашэнка.

Прэзыдэнт Парашэнка падкрэсьліў, што ва Ўкраіне няма ўнутранага канфлікту.

«Людзі ў Данецку і Луганску хочуць міру. Мірны плян, які мы прапанавалі, вызначае нашы дзеяньні. Мы разумеем, што сытуацыю нельга вырашыць толькі ваеннымі сродкамі», — адзначыў прэзыдэнт.

Кіраўнік дзяржавы праінфармаваў пра растрэл баевікамі калёны мірных грамадзян, якія спрабавалі пакінуць Луганск і зьвярнуў увагу на праблему закладнікаў, якія былі захопленыя і незаконна ўтрымліваюцца ў Расеі.

«Звычайныя грамадзяне Ўкраіны былі выкрадзены тэрарыстамі, і няма ніякага тлумачэньня, як так здарылася, што яны апынуліся ў расейскіх турмах. Мы імкнемся, каб міжнародная супольнасьць дапамагла нам у вызваленьні нашых закладнікаў», — сказаў Парашэнка.

Намеснік Генеральнага сакратара ААН запрасіў прэзыдэнта Ўкраіны ўзяць удзел у пасяджэньні Генеральнай Асамблеі ААН, якое адбудзецца ў наступным месяцы ў Нью-Ёрку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG