Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзень дэсантніка ў Гомелі. Без гарэлкі. Без фантанаў


Сухі фантан у сквэры Грамыкі
Сухі фантан у сквэры Грамыкі

2 жніўня ў Гомелі слупок тэрмомэтра паказваў на сонцы +42 градусы. Аднак гарадзкія ўлады ў такую сьпёку распарадзіліся адключыць фантаны. Другі крок гарвыканкама — распараджэньне, паводле якога крамы ня могуць прадваць 2 жніўся сьпіртовыя напоі.

Дасьведчаныя гараджане згледзелі ў гэтым ціхае супрацьдзеяньне былым дэсантнікам і службоўцам сілаў спэцыяльных апэрацый, якія менавіта сёньня адзначаюць сваё сьвята.

Традыйна хлапцы ў блакітных барэтах шумна адзначалі дзень дэсантніка — песьні гарланілі, строем маршыравалі, у фантанах плёскаліся. Бывала, зь міліцыянтамі задзіраліся, калі тыя заклікалі іх да парадку.

Былы дэсантнік Віктар, які апоўдні сядзеў у цяньку ля перасохлага фантану, гэтак адрэагаваў на ініцыятыву ўладаў:

«Хто там у гарвыканкаме галоўны — Кірычэнка? Фантаны ён адключыў, але сьвята нам сапсаваць усё адно ня зможа».

Аб’ява ў краме
Аб’ява ў краме

У фантане каля цырка толькі галубы
У фантане каля цырка толькі галубы

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG