Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Ня варта імкнуцца прадставіць сэпаратыстаў як нейкі асобны бок у перамовах»


Паводле агенцтва Белта, на трохбаковых перамовах у Менску кантактнай групы па Ўкраіне прысутнічае і чацьвёрты бок — прадстаўнікі самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі. Ці стала гэтая інфармацыя пэўнай нечаканасьцю? Чым стануць гэтыя перамовы для іміджу і статусу Аляксандра Лукашэнкі? На гэтыя пытаньні адказвае палітычны аглядальнік Вадзім Казначэеў

Цыганкоў: Ці стала нечаканасьцю інфармацыя пра тое, што ў трохбаковых перамовах у Менску будуць прымаць удзел у тым ці іншым фармаце і прадстаўнікі Данбаскіх сэпаратыстаў? Ці заканамерны такі паварот?

Казначэеў: Вядома, заканамерны, і гэтага варта было чакаць. Аднак, гэта больш у нейкім дэманстратыўным пляне. Ня варта імкнуцца прадставіць гэтых сэпаратыстаў як нейкі асобны бок у перамовах. Бо гэтыя людзі, натуральна, рашэньняў не прымаюць.

Цыганкоў: Як можна спрагназаваць магчымы вынік гэтых перамоваў. Шмат кажуць, што Менск — гэта чыста тэхнічная пляцоўка. Але ці не здаецца, што гэтая пляцоўка можна пераўтварыцца ў доўгатэрміновую, бо гэта зручна ўсім бакам?

Казначэеў: Вядома, на сёньня гэта зручна ўсім бакам. Аднак выглядае гэта досыць дзіўнавата, бо мы ведаем, якую прарасейскую пазыцыю займае Менск. Так, Лукашэнка імкнецца захоўваць прыкметы нейкай самастойнасьці, таму Менск і атрымаў такую ролю. Але я ня думаю, што гэта чыньнік, які на нешта ўплывае ўсур’ёз.

Цыганкоў: Сёньня шмат кажуць, што роля ды імідж Аляксандра Лукашэнкі мяняецца ў выніку гэтых перамоваў...

Казначэеў: Думаю, што тут хутчэй у яго зьяўляецца большая свабода для манэўраваньня. Бо якраз ад пачатку канфлікту, пасьля анэксіі Крыма, у афіцыйнага Менска пайшла актывізацыя перамоваў з Эўропай, якія дагэтуль былі замарожаныя. На гэтым полі Лукашэнка спрабаваў гуляцца заўсёды, — і я думаю, што ў яго такая магчымасьць цяпер зноў зьяўляецца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG