Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трохбаковая кантактная група сустрэнецца ў Менску 31 ліпеня


Леанід Кучма, прадстаўніца АБСЭ Хайдзі Тальявіні й Міхаіл Зурабаў падчас сустрэчы кантактнай групы ў Данецку 23 ліпеня
Леанід Кучма, прадстаўніца АБСЭ Хайдзі Тальявіні й Міхаіл Зурабаў падчас сустрэчы кантактнай групы ў Данецку 23 ліпеня

У ёй возьмуць удзел другі прэзыдэнт Украіны Леанід Кучма, пасол Расеі ва Ўкраіне Міхаіл Зурабаў і прадстаўнік АБСЭ.

Дату сустрэчы паведамляе афіцыйны сайт украінскага прэзыдэнта разам з інфармацыяй пра зварот Пятра Парашэнкі да беларускага кіраўніка Аляксандра Лукашэнкі з просьбай спрыяць правядзеньню гэтай сустрэчы.

Увечары 29 ліпеня сайт беларускага прэзыдэнта паведаміў, што Аляксандар Лукашэнка даў згоду на правядзеньне такой сустрэчы ў Беларусі.

Прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзьмітры Мірончык на пытаньне Радыё Свабода, ці сапраўды сустрэча адбудзецца 31 траўня, адказаў:

«Гэтае пытаньне трэба адрасаваць тым, хто падобную інфармацыю разьмясьціў. Што тычыцца нашага ведамства, то мы калі і будзем даваць інфармацыю, то пазьней».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG