Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Малі знайшлі рэшткі альжырскага самалёта. Загінула 116 чалавек


У пустыні Сахара выявілі абломкі самалёта авіякампаніі Air Algerie, які ляцеў з сталіцы Буркіна-Фасо ў сталіцу Альжыру.

Пра гэта паведаміў прэзыдэнт Малі Ібрагім Бубакар Кейта, якога цытуе ВВС.

Гэтую інфармацыю пацьвердзілі таксама прадстаўнікі ўраду Буркіна-Фасо. Яны сьцьвярджаюць, што самалёт упаў прыкладна ў 50 кілямэтрах ад мяжы Буркіна-Фасо з Малі.

Генэрал арміі Буркіна-Фасо Жыльбэр Дзьендр заявіў агенцтву АР, што на месцы трагедыі знойдзены абгарэлыя абломкі самалёта і астанкі цел.

Самалёт McDonnell Douglas MD-83 з 110 пасажырамі і шасьцю сябрамі экіпажу на борце ляцеў з Уагадугу (сталіцы Буркіна-Фасо) у Альжыр.

Авіяляйнэр, арандаваны ў гішпанскай авіякампаніі Swiftair, павінен быў прызямліцца ў аэрапорце альжырскай сталіцы ў 5:40 па Грынвічы.

На дадзены момант устаноўлена, што сярод пасажыраў былі 51 француз, 24 грамадзяніны Буркіна-Фасо, восем лібанцаў, чатыры альжырцы, двое грамадзян Люксэмбургу, адзін бэльгіец, адзін швэйцарац, адзін нігерыец, адзін камэрунец, адзін грамадзянін Украіны і адзін румын. Шэсьць сябраў экіпажа былі гішпанцамі.

Месца катастрофы
Месца катастрофы

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG