Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна адбіла ад прарасейсіх сэпаратыстаў Лісінчанск


Гарачыя баі за ключавы горад у Луганскай вобласьці доўжыліся два дні.

Сілы антытэрарыстычнай апэрацыі завяршаюць зачыстку Лісічанска Луганскай вобласьці. Украінскія сілавікі цалкам кантралююць горад, паведамляе каардынатар руху «Інфармацыйны супраціў» Дзьмітры Тымчук.

Пасьля вызваленьня Лісічанску ў заходняй частцы Луганскай вобласьці група баевікоў пад кіраўніцтвам палявога камандзіра Мазгавога больш не кантралюе важны трохкутнік, да якога разам зь Лісічанскам адносяцца таксама гарады Рубежнае ды Севераданецк. Разгромленая група баевікоў адышла ў раён Алчаеўска і Стаханава, дзе спрабуе аднавіць баяздольнасьць і ўмацаваць свае пазыцыі.

Як паведамляе Тымчук, з боку Расеі ажыцьцёўленыя новыя абстрэлы пазыцый сіл антытэрарыстычнай апэрацыі.

У прыватнасьці, артылерыяй абстраляныя памежны пункт пропуску «Марынаўка» і два блёкпасты побач зь Дзякавам.

Прарасейскія баевікі далей абстрэльваюць пазыцыі ўкраінскіх сілавікоў і ў іншых раёнах. Са стралковай зброі і гранатамётаў абстраляны блёкпост паблізу Дэбальцава Данецкай вобласьці. З ракетных сыстэм залпавага агню «Град» сэпаратысты стралялі па сілах антытэрарыстычнай апэрацыі на тэрыторыі Луганскага аэрапорта, а таксама паблізу населеных пунктаў Вясёлая Гара, Мар’еўка і Бярозавае.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG