Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лінкявічус у Менску сустрэнецца з Макеем і апазыцыяй


Лінас Лінкявічус (Linas Linkevičius)
Лінас Лінкявічус (Linas Linkevičius)

Міністар замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус падчас візыту ў Менск 24–25 ліпеня сустрэнецца са сваім беларускім калегам Уладзімерам Макеем, а таксама правядзе сустрэчы ва ўрадзе і з прадстаўнікамі беларускай апазыцыі.

Як паведаміў прэсавы сакратар МЗС Беларусі Дзьмітры Мірончык, адбудуцца перамовы кіраўнікоў зьнешнепалітычных ведамстваў Беларусі і Літвы, літоўскі міністар замежных спраў таксама будзе прыняты ва ўрадзе Беларусі.

Паводле Мірончыка, на парадку дня — перамовы «па шырокім спэктры пытаньняў беларуска-літоўскага супрацоўніцтва, а таксама ўзаемадзеяньня Беларусі і Эўрапейскага Зьвязу».

Падчас візыту кіраўнік МЗС Літвы таксама плянуе сустрэцца з прадстаўнікамі беларускай апазыцыі, грамадзянскай супольнасьці і сваякамі палітвязьняў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG