Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейцы, чачэнцы і асэтын трапілі ва ўкраінскі палон


Асноўная частка палоненых сіламі АТА баевікоў — грамадзяне Расеі, заявіў прэсавы сакратар апэратыўнага камандаваньня «Поўнач» украінскіх сіл.

З 18 баевікоў, якія пасьля аднаго з апошніх баёў трапілі ў палон апэратыўнага камандаваньня «Поўнач», асноўную масу складаюць грамадзяне Расеі — паводле нацыянальнасьці расейцы, чачэнцы і адзін асэтын. Пра гэта паведаміў Радыё Свабода прэсавы сакратар апэратыўнага камандаваньня «Поўнач» Анатоль Прошын.

Акрамя таго, сярод затрыманых — азэрбайджанцы і грамадзянін Сэрбіі, і толькі некалькі сэпаратыстаў-жыхароў Луганшчыны, сказаў ён.

Паводле слоў прадстаўніка вайскоўцаў, захопленыя баевікі лічылі, што армейцы іх зьнішчаць, і былі зьдзіўленыя паведамленьнем, што пасьля допыту і расьсьледаваньня іх даставяць у суд.

Пасьля вызваленьня гарадоў найважнейшай задачай украінскіх вайскоўцаў і байцоў Нацгвардыі зьяўляецца псыхалягічная праца з насельніцтвам, зазначыў Анатоль Прошын.

У панядзелак, калі ўкраінскія вайскоўцы вызвалілі ад сэпаратыстаў горад Шчасьце, на вуліцах не было відаць людзей. Пасьля яны расказвалі, што баевікі запалохалі іх зьверствамі, якія нібыта чыняць украінскія вайскоўцы. «Людзі, якія з намі маюць зносіны, мяняюць сваё меркаваньне, але важна іх прыцягнуць да камунікаваньня», — сказаў Анатоль Прошын.

Таму ў гэтыя гарады зараз рыхтуюць групы псыхолягаў, а вайскоўцы дапамагаюць раздаваць дапамогу і забесьпячваюць жыцьцядзейнасьць гарадоў.

У сераду вайскоўцы апэратыўнага камандаваньня «Поўнач» бралі ўдзел у вызваленьні Рубежнага, цяпер вядуць напружаныя баі за Лісічанск.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG