Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парашэнка просіць у ЗША для Ўкраіны статус «саюзьніка па-за NATO»


Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка зьвярнуўся ў Кангрэс ЗША з заклікам прызнаць тэрарыстамі баевікоў і арганізацыі ДНР і ЛНР, якія дзейнічаюць на Ўсходзе Ўкраіны, а таксама ўсіх, хто іх падтрымлівае.

«Гэта будзе важны жэст салідарнасьці, які мы чакаем ад усяго сьвету», — адзначыў Парашэнка у інтэрвію амэрыканскай тэлекампаніі CNN. Пераказ гэтага матэрыялу апублікаваў афіцыйны сайт прэзыдэнта Украіны.

Парашэнка падкрэсьліў, што нельга называць сэпаратыстамі тых, хто забівае нявінных людзей, яны — тэрарысты. Гаворачы аб шляхах ўрэгуляваньня сытуацыі ў Данбасе, Парашэнка падкрэсьліў, што павінны быць выкарыстаныя ўсе сродкі для дээскаляцыі, разуменьне чаго ён прадэманстраваў, калі прапанаваў мірны плян і абвешчаны ім рэжым аднабаковага спыненьні агню на 10 дзён.

Прэзыдэнт Украіны лічыць, што ў выпадку, калі санкцыі не працуюць, ёсьць падставы для звароту ў Кангрэс ЗША аб прадастаўленьні Ўкраіне для вырашэньня праблем бясьпекі спэцыяльнага статусу — галоўнага саюзьніка па-за блёка NATO (MNNA Major Non — NATO Ally of the United States), як Ізраілю, Аўстраліі і Філіпінам.

«Гэта — пагроза для ўсяго сьвету, гэта — не канфлікт ва Ўкраіне. Украінская нацыя зараз адзіная, як ніколі, і сьвет павінен знайсьці правільны адказ на дзеяньні тэрарыстаў», — падкрэсьліў ён.

Прэзыдэнт падкрэсьліў, што рэакцыя ўсяго сьвету на падзеі з самалётам павінна быць адзінай. Кожны чалавек, кожная краіна, уключаючы Расею, павінны вызначыцца — быць з тэрарыстамі або з усім сьветам.

Прэзыдэнт Украіны жорстка адрэагаваў на сьцьвярджэньні расейскага боку аб тым, што побач з малайзійскі самалётам мог знаходзіцца ўкраінскі самалёт. «Гэта безадказнае і ілжывае сьцьвярджэньне», — заявіў Пятро Парашэнка і паведаміў, што прапанаваў экспэртам з Расеі далучыцца да міжнародных экспэртаў, якія зараз працуюць на месцы падзеньня самалёта.

З іншага боку, падкрэсьліў Парашэнка, ёсьць шмат доказаў таго, што Расія падтрымлівае тэрарыстаў на Ўсходзе Ўкраіны.

Парашэнка праінфармаваў аб «велізарных намаганьнях», якія цяпер робяцца ўладамі для забесьпячэньня празрыстага расьсьледаваньня абставінаў трагедыі самалёта. Так, ён паведаміў пра сваё рашэньне прыпыніць баявыя апэрацыі на 40-кілямэтровай тэрыторыі вакол месца падзеньня «Боінга-777» да завяршэньня расьсьледаваньня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG