Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ад абстрэлаў сэпаратыстаў з «Градаў» загінула 19 украінскіх салдат, 93 паранена

абноўлена

Удакладненую інфармацыю пра колькасьць ахвяраў абстрэлу сэпаратыстаў непадалёк ад мястэчка Равянькі на Луганшчыне паведамляе Міністэрства абароны Ўкраіны.

Загінулыя выконвалі заданьне па прыкрыцьці ўчастку дзяржаўнага кардону ў Луганскай вобласьці. У 4:30 ранку ў бок сіл Антытэрарыстычнай апэрацыі сэпаратысты адкрылі агонь з сыстэмаў «Град». У выніку загінулі 19 вайскоўцаў, яшчэ 93 параненыя.

Раней паведамлялася пра 30 загінулых і каля 100 параненых. Тая інфармацыя не пацьвердзілася.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG